Васіль Іванавіч Гапееў (, в. Волева, Віцебскай вобласці) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат.
Біяграфія З 1967—1970 гг. вучыўся ў Аршанскім тэхнікуме чыгуначнага транспарту. У 1977 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Пасля заканчэння ВНУ працаваў у сістэме Беларускай чыгункі. З 2002 г. займаў пасаду начальніка Беларускай чыгункі. 27 жніўня 2004 г. прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі БеларусьО назначении В.И. Гапеева Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь: Указ Президента Республики Беларусь, 27 августа 2004 г., № 419 // Советская Белоруссия.– 2004. – 28 авг. – С. 2.. З 2006 да 2010 пасол Рэспублікі Беларусь у Казахстане.
28 чэрвеня 1999 года і 20 студзеня 2001 года быў ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 июня 1999 г. №984 «О награждении В. Г. Гапеева Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 января 2001 г. №70 «Аб узнагароджанні В.І.Гапеева Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Казахстане Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Начальнікі Беларускай чыгункі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь