Чугінадак — востраў, адзін з Алеуцкіх астравоў
На востраве знаходзіцца адзін з самых актыўных вулканаў свету — вулкан Кліўленд. Плошча — 167 км². Даўжыня вострава складае 23 км. Найвышэйшы пункт 1730 м над узроўнем мора. Востраў пакрыты месцамі тундравай расліннасцю, мохамі, лішайнікамі. Клімат на востраве халодны марскі, з частымі туманамі і ападкамі. Чугінадак — гэта скалісты незаселены востраў. Адміністрацыйна востраў адносіцца да амерыканскага штата Аляска.
Спасылкі http://geonames.usgs.gov/pls/gnispublic/f?p=gnispq:3:2444763756669250::NO::P3_FID:1400379
Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта Катэгорыя:Астравы Аляскі