Алена Кавальская (па-польску: Helena Kowalska ; , Глаговец ля Лодзі ў Польшчы — 5 кастрычніка 1938, Кракаў). Вядомая як святая «Сястра Марыя Фаўстына Кавальская», манахіня з Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасці ў Каталіцкай Царкве, перадусім як апостал культу Божай Міласэрнасці.

Біяграфія

З’явілася на свет 25 жніўня 1905 года як трэцяе дзіця ў шматдзетнай сям’і Марыяны і Станіслава Кавальскіх, земляробаў з вёскі Глаговец. Постаць святой Сястры Фаўстыны Кавальскай неразрыўна злучана з культам Божай Міласэрнасці. Сам Бог абраў яе як свой інструмент для распаўсюду Яго шанавання. Зрабіў яе сваім голасам. Гэтай простай, але пакорнай манахіні, Бог даверыў місыю Міласэрнасці. У дзяцінстве мусіла цяжка працаваць, у школе падставовай навучылася адзінае чытаць, пісаць і трохі лічыць. У шаснаццаць год пачынае працаваць у якасці хатняй прыслугі.

На дваццатым годзе жыцця пасля шматлікіх цяжкасцей уступіла да Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасці і пражыла там трынаццаць год. Працавала на кухні, у садзе, пекарні і на фурце ў некалькіх дамах кангрэгацыі, найдаўжэй у Плоцку, Вільні і Кракаве. Мела досвед моцных спакусаў супраць веры, пачуцце суцэльнай адарванасці ад Бога, а таксама хваробы і неразуменне з боку асяроддзя. З яе дзённіка даведваемся, што ў часе прыватнага аб’яўлення ў Плоцку 22 сакавіка 1931 года атрымала ад Госпада Ісуса пажаданне, каб пачала пашыраць культ Божай Міласэрнасці, а таксама намалявала Ікону Ісуса Міласэрнага з узору, які бачыла. Прайшоўшы праз выпрабаванні, 5 кастрычніка 1938 года на трыццаць трэцім годзе жыцця адыходзіць да Госпада за вечнай узнагародай. Пахаваная ў Лагеўніках (частка Кракава) 7 кастрычніка 1938 года — ва ўрачыстасць Маці Божай Ружанцовай (была гэта таксама першая пятніца месяца). Пры кляштары ў Лагеўніках, дзе знаходзіцца магіла святой, існуе зараз Санктуарый Божай Міласэрнасці.

Ушанаванне 21 кастрычніка 1965 года распачаўся фармальны інфармацыйны працэс адносна жыцця сястры Фаўстыны. Беатыфікаваная ў Рыме 18 красавіка 1993 года Святым Айцом Янам Паўлам II, і кананізаваная 30 красавіка 2000 года. Тады ж было ўсталявана літургічнае Свята Божай Міласэрнасці.

У гонар Фаўстыны Кавальскай названы астэроід (798737) Фаўстына(798737) Faustina = 2012 VZ114Неба Ватыкана: астэроіды атрымалі імёны святых і навукоўцаў.

Гл. таксама Санктуарый

Крыніцы

Літаратура A. Sikorski, La Serva di Dio suor Faustina Kowalska (1905—1938). Itinerario spirituale ed esperienza mistica, Roma 1986 (mps Biblioteka Papieskiego Wydziału Teologicznego «Teresianum»)

Спасылкі Сайт пра Сястру Фаўстыну Кавальскую Сайт пра Сястру Фаўстыну (шматмоўны) Афіцыйны сайт Санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Кракаве — Лагеўніках Жыццяпіс на сайце Ватыкану Духоўны Дзённічак Св. Сястры Марыі Фаўстыны (па-польску)

Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Каталіцкія манаскія супольнасці