Кляштар Санта-Марыя да Віторыя () — дамініканскі кляштар у партугальскім горадзе Баталья (акруга Лейрыя). Занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Узвядзенне кляштара пачалося ў інтэрнацыянальным гатычным стылі ў 1385 г. па зароку караля Жуана I у знак падзякі Дзеве Марыі за здабытую каралём перамогу над кастыльцамі ў бітве пры Алжубароце. Шэсць наступных каралёў працягнулі будаўніцтва кляштара і знайшлі тут апошні супакой; у іх ліку — Дуартэ I і прынц Генрых Мараплавец. Будаўніцтва спынілася толькі ў 1517 годзе, калі асноўныя сілы былі перакінуты на ўзвядзенне манастыра іеранімітаў у Белене. У XIX стагоддзі ў Батальі праводзіліся маштабныя аднаўленчыя працы, а ў 1980 г. тут быў адкрыты нацыянальны музей.
Гл. таксама Кляштар у Алкабасе Кляштар у Тамары Кляштар іеранімітаў
Спасылкі
Катэгорыя:Збудаванні Партугаліі ў гатычным стылі Б Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Пахавальні Катэгорыя:Помнікі нацыянальнага значэння ў Партугаліі Катэгорыя:Дамініканскія манастыры