thumb|250px|Кафля з Брагіна

Кафля (ад ) — керамічныя пліткі прамавугольнай ці квадратнай формы для абліцоўкі інтэр'еру (печы, каміны, ванны пакой). Адрозніваецца ад абліцовачных архітэктурных пакрыццяў сістэмай мацавання, якая забяспечвае трываласць кафлі ў муроўцы печы пры значным перападзе тэмператур і яе лінейных памераў у час нагрэву.

Вырабляецца з сярэднепластычных ганчарных маргелістых і фаянсавых глін. Сфармаваную кафлю высушваюць, абпальваюць у печы пры тэмпературы 1150 градусаў.

Беларуская кафля У Беларусі кафля вядома з пачатку XIV ст. Трапіла з Еўропы, магчыма, з Германіі. Паводле тэхналогіі вытворчасці, канструкцый, выкарыстання і дэкору яна мае трывалыя гістарычныя разнавіднасці.

Раннія гаршковыя кафлі (XIV — XVII стст.) мелі функцыю галаснікоў-каларыфераў, служылі для аблягчэння і мацавання скляпенняў глінабітных печаў.

У канцы XV — XVI стст. існавала пераходная форма ад гаршковай да каробчатай кафлі, у якой вонкавая пласціна была прарэзанай. Такую кафлю (кратавую) часта вылучаюць у асобны тып. Яна вядома з раскопак у Вільні, Полацку і Клецку.

З XV ст. на змену гаршковай паступова прыходзіць каробчатая кафля. Яна мае вонкавую пласціну, адфармаваную з дапамогай глінянай, драўлянай, гіпсавай або металічнай формы і прымацаваную з тыльнага боку румпы з дзіркамі для мацавання.

Літаратура Трусаў, А. Кафля / Алег Трусаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — Мн.: БелЭн, 1997. — 431 с. — С. 152 — 153. — ISBN 985-11-0100-1. Трусаў, А. А. Кафля / А. А. Трусаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, c. — С. 430 — 432. — ISBN 978-985-11-0353-5.

Спасылкі

Катэгорыя:Аздобныя матэрыялы