Кахул (), або Кагул — горад на поўдні Малдовы, цэнтр Кахульскага раёна, курорт.
Афіцыйна горадам Кахул стаў у снежні 1835 года, ён атрымаў сваю назву ў гонар перамогі рускіх войскаў над турэцкай арміяй каля ракі Кагул у 1770 годзе. Да гэтага часу паселішча называлася спачатку Шкея, затым — Фрумааса (Прыгожае), і ўпершыню было згадана ў дзяржаўных граматах ў пачатку XVI стагоддзя.
Кахул размешчаны на адкрытым месцы з невялікім ухілам да ракі. Горад добра спланаваны. Невялікі прыток Прута, рэчка Фрумааса, дзеліць яго на дзве няроўныя часткі — паўночную і паўднёвую.
Адукацыя і культура Дзяржаўны ўніверсітэт імя Багдана Петрычэйку Хашдэу Гісторыка-краязнаўчы музей Карцінная галерэя
Вядомыя асобы Андрэй Анатолевіч Рагазенка (нар. 1997) — беларускі баскетбаліст. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Муніцыпалітэт Кахула Сайт горада Кахул Сайт горада Кахул
Катэгорыя:Гарады Малдовы