Дом кампаніі «Зінгер» (вядомы таксама як «Ленінградскі Дом кнігі») — будынак у Санкт-Пецярбургу, размешчанае па адрасе: Неўскі праспект, дом 28, помнік архітэктуры федэральнага значэння, знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Гісторыя Шасціпавярховы з мансардай будынак у стылі мадэрн, плошчай каля 7000 м ² быў пабудаваны ў 1902-1904 па праекце архітэктара Паўла Сюзора для «Акцыянернай кампаніі Зінгер ў Расіі». Праект быў наватарскім і па тэхнічным выкананні, і па стылі, і па прызначэнні. Першапачаткова кіраўніцтва кампаніі "Зінгер", якая вырабляла швейныя машыны, хацела пабудаваць небаскроб, падобны да таго, што ў гэты час будаваўся кампаніяй у Нью-Ёрку: шматпавярховы будынак з мноствам офісаў. Аднак будынак у цэнтры Санкт-Пецярбурга не мог перавышаць 23,5 метраў да карніза. Архітэктар бліскуча вырашыў супярэчнасць: над шасцю паверхамі з мансардай ён узвёў вежу, увянчаную шкляным глобусам, дыяметр якога — 2,8 м. Менавіта гэтая, накіраваная ўвысь вежа, і стварае ўражанне вышыннасці, але пры гэтым, дзякуючы сваёй лёгкасці, не засланяе купалаў Казанскага Сабору і Спаса на крыві, якія ўзвышаюцца над Неўскім праспектам.

Фатаграфіі

Спасылкі Сайт Санкт-Пецярбургскага Дому Кнігі Дом кампаніі «Зінгер» на сайце пецярбургскай архітэктуры .

Катэгорыя:Збудаванні ў стылі мадэрн Катэгорыя:Неўскі праспект Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Кнігарні