Кембрыйскія горы () — шэраг горных ланцугоў ў Вялікабрытаніі, якія адлучаюць Уэльс ад Англіі і якія займаюць асноўную частку паўвострава Уэльс. Найвышэйшы пункт — гара Сноўдан.
Характарыстыка Даўжыня Кембрыйскіх гор складае каля 150 кіламетраў. Горы ўключаюць у сябе паўднёвыя горы Уэльса — Маякі Брэкана, горы паўночных Кармартэншыра і Керэдыгіёна, і Снаўдонію ў Паўночным Уэльсе.
Першапачаткова тэрмін «Кембрыйскія горы» ўжываўся ў агульным сэнсе да большай часткі нагор’я Уэльса. З 1950-х выкарыстанне гэтай назвы стала ўсё больш і больш лакалізаваным да геаграфічна гамагеннага нагор’я сярэдняга Уэльса, вядомаму на валійскай мове як Elenydd (якое распасціраецца ад Пімлімана да Мінід-Малайна).
Гэтая неўрадлівая і маланаселеная дзікая мясцовасць часта згадваецца як Пусткі Уэльса. Тым не менш, яны забяспечваюць вадой увесь Уэльс і такія вялікія англійскія гарады, як Ліверпуль і Бірмінгем.
Літаратура
Спасылкі Сайт Таварыствы Кембрыйскіх гор (Cambrian Mountains Society). Сайт праекта «Ініцыятыва Кембрыйскіх гор» (Cambrian Mountains Initiative) Турыстычная інфармацыя пра Кембрыйскія горы на сайце iKnow Wales. Кембрыйскія горы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі.
Катэгорыя:Горы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Геаграфія Уэльса