Залі́ў Ку́ка () або Кенайскі заліў — заліў Ціхага акіяна, ля паўднёвых берагоў Аляскі. Атрымаў сваю назву ў гонар Джэймса Кука, які даследаваў яго ў 1778 годзе. Аддзяляе Кенайскі паўвостраў ад мацерыка.

Даўжыня 370 км, шырыня 18—111 км, глыбіня 22—78 м. Берагі ў паўднёвай частцы заліва высокія, скалістыя, моцна парэзаныя, у паўночнай нізкія. Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 12 м. Моцнае прыліўное цячэнне мае хуткасць да 15,5 км/г. У глыбіні распадаецца на два рукавы: Турнаген і Нік-Арм. У заліў упадаюць рэкі: Сусітна, Матануска, Касілоф і Нік.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Залівы ЗША Катэгорыя:Аляска