Varpas () — літоўская штомесячная газета ліберальнага, а пасля 1900 года — сацыялістычнага кірунку.

З-за таго, што выданне было забаронена ў Літве, у тыя часы - частцы Расійскай імперыі, друк адбываўся ў Тыльзіце (цяпер Савецк) і Рагніце (цяпер Нёман) у нямецкай Усходняй Прусіі і кантрабандай дастаўлялася ў край кніганошамі. Varpas, з накладам у 500Kulakauskas-1000Urbonas, p. 60 экзэмпляраў адыграў вялікую ролю ў літоўскім нацыянальным Адраджэнні. Tautiška Giesmė (), адна з паэм, напісаных заснавальнікам і выдаўцом выдання Вінцасам Кудзіркай да 10-й гадавіны з дня з'яўлення Varpasа, стала літоўскім нацыянальным гімнам. Рэдакцыя Varpas-а пазней распачала два больш спецыялізаваныя выданні: больш практычны Ūkininkas () для малаадукаваных сялян і апалітычную газету Naujienos () для шырэйшых колаў чытачоў.Krapauskas, p. 168

Выходзіў у 1889—1905 гг. У першым нумары часопіса упершыню было прапанавана увесці чэшскія літары š и č ў літоўскую арфаграфію. Прапанова была ўспрынята літоўскай дыяспарай у ЗША, і ў пачатку XX стагоддзя гэтыя літары ўвайшлі ў літоўскі алфавіт.

Гісторыя Пасля таго, як першая нацыянальная газета Aušra спыніла выхад у 1886 годзе з-за фінансавых цяжкасцяў, літоўскія актывісты думалі пра тое, як яе адрадзіць ці чымсьці замяніць. Гурток літоўскіх студэнтаў у Маскве арганізаваў публікацыю недаўгавечнай Šviesa, каталіцкага штомесячніка, які не задаволіў ліберальных актывістаў. Літоўскія студэнты ў Варшаве, на чале з Вінцасам Кудзіркай, Ёнасам Гайдамавічусам, і Ёзасам Адамайціс-Шэрнасам, арганізавалі таварыства Lietuva (). Першапачаткова таварыства думала над тым, як адрадзіць свецкую "Аўшру", але вырашыла гэтага не рабіць, каб не ўзнаўляць спрэчак з ксяндзамі.Krapauskas, p. 169 Гэтак у студзені 1889 з'явілася цалкам новае выданне Varpas. Яно намагалася аб'яднаць ліберальную, сацыялістычную і каталіцкую фракцыі літоўскага нацыянальнага Адраджэння. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці (фінансавыя, дастаўку кніганошамі) выданне існавала больш за ўсе астатнія літоўскія перыёдыкі гэтага часу. Varpas адыграў вялікую ролю, фарміруючы ідэі нацыянальнага Адраджэння і стандартызуючы літоўскую мову. Напрыклад, у 1890 г. Кудзірка апублікаваў рэкамендацыі наконт літоўскай арфаграфіі: ён прапанаваў замяніць "sz" і "cz", запазычаныя з польскай, новымі "š" і "č", узятымі з чэшскай.Subačius, p. 190 Гэтыя новыя літары цяпер з'яўляюцца інтэгральнай часткай сучаснай літоўскай.

Змест Varpas быў разлічаны на інтэлігенцыю і меў першапачатковую мэту ўзняць літоўскую нацыянальную свядомасць і ,урэшце рэшт, дасягнуць аўтаноміі ўнутры Расійскай імперыі. Знаходзячыся пад уплывам польскага пазітывізму, Varpas даводзіў, што літоўцы могуць дасягнуць гэтага праз працу, эканамічнае развіццё, адукацыю і іншыя негвалтоўныя сродкі. Таму многія артыкулы ўтрымоўвалі абмеркаванні наконт зямельнай рэформы, паляпшэння школьнай сістэмы, медыцынскага забеспячэння, сістэмы перавозак. Некаторыя артыкулы былі дастаткова практычнымі, утрымлівалі ўказанні як і што трэба рабіць, але большасць заставаліся тэарэтычнымі настаўленнямі і абмеркаваннямі.Krapauskas, p. 170 Амаль чвэрць зместа Varpas-а была прысвечана гісторыі.Krapauskas, p. 171 Аднак, у адрозненні ад Аўшры, выданне адмаўлялася ад рамантычнай ідэалізацыі гераічнага мінулага (якое прывяло да дзвюх прайграных паўстанняў у 1830-31 і 1863-1864 гг.) і канцэнтравалася на больш практычнай і карыснай сучаснай гісторыі. Аўтары допісаў верылі ў тое, што разуменне сучаснай еўрапейскай палітыкі прынясе больш карысці, чым услаўленне старога ВКЛ.

Varpas таксама была палітычнай газетай, якая крытыкавала царскую палітыку, патрабавала адмены забароны літоўскага друку і іншых русіфікатарскіх дзеянняў, роўных культурных і палітычных правоў для усіх нацый у Расійскай імперыі. Varpas таксама стаяў на антыпольскіх пазіцыях, але амовіўся ад некаторых спрошчаных стэрэатыпаў у адносінах да палякаў і спаланізаваных літоўцаў, што былі прысутныя ў Аўшры.Krapauskas, p. 172 Напрыклад, замест таго, каб абвінавачваць чужынцаў (палякаў і рускіх) за "смерць" ВКЛ, выдаўцы шукалі унутраныя прычыны гістарычных паражэнняў. Аднак, часопіс ўсё яшчэ заклікаў да развіцця і ўзмацнення асобнай ад польскай літоўскай культуры. Палітычныя патрабаванні ўключалі патрабаванне аўтаноміі для Літвы, але не аднаўлення польска-літоўскай дзяржавы.Krapauskas, pp. 170–171 Пад канец свайго існавання і падчас рэвалюцыі 1905 - 1907 гг., Varpas стаў больш сацыялістычным,White, p. 60 уключаючы яго сурэдактара Вінцаса Міцкявічуса-Капсукаса, будучага кіраўніка Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1918-1919).

У цэлым, змест Varpas-а быў вельмі разнастайны. Газета спрабавала аб'яднаць розныя палітычныя групоўкі, намаганні рабіліся, каб друкаваць ліберальныя, сацыялістычныя, артыкулы рэлігійнага зместу. Адна калонка магла супярэчыць другой.Krapauskas, p. 178

Рэдактары і распаўсюджвальнікі Нягледзячы натое, што Вінцас Кудзірка афіцыйна выдаў тоькі пяць першых нумароў Varpas-а, ён паўсюдна прызнаецца накіроўваючай сілай па-за выданнем. Да сваёй смерці ў 1899 г., ён пісаў і рэдагаваў уплывовую калонку пад назвай Tėvynės varpai (), дзе публікаваў артыкулы на розныя тэмы: абараняючы еднасць розных сацыяльных груп і палітычных фракцый для большай карысці цэлай нацыі, кароткія сатырычныя гісторыі, якія высмейвалі рускіх чыноўнікаў, тэарэтычныя матэрыялы на тэму журналістыкі і літаратуры і г. д.Urbonas, 60–62 Іншымі рэдактарамі былі Юозас Адамайціс-Шэрнас, Юргіс Шайліс, Антанас Мілюкас, Пятрас Мікалайніс, Марцінас Янкус, Ёзас Багдонас, Повілас Вышынскіс.

У газеце, у адпаведнасці са сваёй мэтай падтрымліваць літоўскую мову і літаратуру, таксама друкавалася шмат мастацкіх твораў розных аўтараў: Пранаса Машуотаса, Вінцаса Капсукаса, Габрыэлі Пяткевічайтэ-Бітэ, Ёнаса Вілейшыса, Жэмайтэ, Šatrijos Ragana, Ёнаса Білюнаса, Повіласа Вішынскіса і іншых.Urbonas, pp. 60–61 Іх работы былі рэдагаваныя Кудзіркай і Стасісам Матулайцісам.Urbonas, p. 61 Матэрыялы замежных аўтараў таксама перакладаліся і публікаваліся ў Varpas-е. Акадэмічныя артыкулы, якія датычыліся літоўскай мовы і спробаў яе стандартызацыі публікаваліся Ёнасам Яблонскісам. Будучы прэзідэнт Літвы Казіс Грынюс рабіў допісы ў газету.Urbonas, p. 63 З-за таго, што публікацыі былі нелегальныя, многія аўтары выкарыстоўвалі шматлікія псеўданімы, якія часта мяняліся; некаторыя ўвогуле не былі падпісаныя. З-за гэтага часам цяжка вызначыць сапраўднага аўтара. У цэлым, ад 90 да 150 чалавек (называных "варпасаўцамі" ()) рабілі допісы ў выданне. Гэтая лічба ўключае пэўную колькасць карэспандэнтаў Аўшры. Варпасаўцы арганізоўвалі штогадовыя сустрэчы і канферэнцыі, каб абмеркаваць кірунак развіцця часопіса.

Літаратура Krapauskas V. Nationalism and Historiography: The Case of Nineteenth-Century Lithuanian Historicism. New York: Columbia University Press. 2000. Urbonas V. Lietuvos žurnalistikos istorija. Klaipėda: Klaipėdos universiteto leidykla, 2002 (2-е выд.) ISBN 9955-456-49-3. White J.The Russian Revolution of 1905: Centenary Perspectives. London:Taylor & Francis, 2005 ISBN 0415355680 Subačius G. Double Ortography in American Lithuanian Newspapers at the Turn of the Twentieth Century // Studies in Baltic and Indo-European Linguistics: In Honor of William R. Schmalstieg John Benjamins Publishing Company, 2004 ISBN 1588115844 Aleksanravičus E., Kulakauskas A. Pod władzą caròw. Litwa w XIX wieku. Krakòw: Universitas, 2003. S. 313-314.

Спасылкі Сканы часопіса Varpas

Катэгорыя:Газеты Літвы