КізільнікКізільнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 256. (Cotoneáster) — род некалючых кустоў, радзей невялікіх дрэў сямейства ружавых (Rosaceae).
Назва
Навуковая назва паходзіць ад грэчаскага 'cotonea' — айва, 'aster' — мае выгляд, па падабенстве лісця айвы і аднаго з відаў кізільніка.
Апісанне
Кізільнікі — гэта лістападныя або вечназялёныя хмызнякі, якія растуць павольна. Лісцінкі маленькія, простыя, чаргавальныя, яйкападобныя, улетку цёмна-зялёныя, увосень — чырванеюць (часцей за ўсё бліскучыя). Кветкі белыя або ружовыя, дробныя, у шчытках, гронках або адзінкавыя. Плады кізільніка — маленькія яблыкі з 2 — 5 костачкамі, поўнасцю ці амаль поўнасцю аброслыя агульным мясістым покрывам, ад аранжава-чырвоных да чорных, часта з шызым налётам.
Пашырэнне Род налічвае больш за 100 відаў, разнавіднасцяў і формаў, якія растуць у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. Асабліва шматлікія ў гарах Паўднёва-Заходняга Кітая, Гімалаях, Сярэдняй Азіі, у лясах і розных супольнасцях хмызнякоў. На тэрыторыі Беларусі 40 інтрадукаваных відаў.
Усе кізільнікі непатрабавальныя да якасці і вільготнасці глебы. Растуць марудна. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (атожылкамі, чаранкамі). Добра прыжываюцца пасля перасадкі і пераносяць абрэзку.
Віды
Паводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 278 відаў, некаторыя з іх:
Выкарыстанне Меданосы. Плады некаторых відаў ядомыя.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Cotoneaster // The Plant List Cotoneaster // ИАС «ООПТ России» Кізільнік на сайце USDA NRCS