Канфе́сія ( — спавяданне) ці веравызнанне — асаблівасць веравызнання ў межах вызначанага рэлігійнага вучэнняКонфессия // С. А. Кузнецов Большой толковый словарь русского языка. — 1-е изд-е: СПб.: Норинт, 1998.Конфессия // Н. Г. Комлев Словарь иностранных слов. — М., 2006Конфессия //Л. П. Крысин Толковый словарь иностранных слов. — М: Русский язык, 1998.Конфессия // Современная энциклопедия, 2000.Д. К. Безнюк Конфессия// Энциклопедия / сост. и общ. ред. А. А. Грицанов, Г. В. Синило. — Минск: Книжный Дом, 2007. — 960 с. — (Мир энциклопедий), а таксама аб’яднанне вернікаў, якія прытрымліваюцца гэтага веравызнання. Напрыклад, у хрысціянстве цэрквы, які ў спавяданні ўжываюць розныя Сімвалы веры, утвараюць розныя канфесіі.Конфессия // Новая иллюстрированная энциклопедия. Кн. 9. Кл—Ку. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003.:ил. — «'С. 115»'. ISBN 5-85270-201-3 (кн. 9), ISBN 5-85270-218-8 Увогуле значэнні слова тэрмін «канфесія» з’яўляецца сінонімам вызначанай формы рэлігіі.

Канфесійны падзел у хрысціянстве Адзінага меркавання пра падзел хрысціянства на спавяданні і колькасць канфесій не існуе. Аднак шырока распаўсюджана меркаванне, што хрысціянства падзяляецца на тры канфесіі — каталіцызм, пратэстантызм і праваслаўе. З такім спрошчаным падзелам у адной канфесіі апыняюцца насамрэч розныя па веравызнанні групы.

Да пратэстантызму апроч лютэран, англікан і кальвіністаў, якія адлучыліся ад Рымскай каталіцкай царквы ў часы Рэфармацыі, адносяць і плыні, якія ўзніклі пазней у рамках ужо самога пратэстантызму, напрыклад, баптыстаў, пяцідзесятнікаў і іншых. Што да адвентыстаў сёмага дня, то некаторыя пратэстанцкія тэолагі адносяць іх да культаў, адзначаючы, зрэшты, «зараджэнне ў іх шэрагах евангелічнага руху» з канца 1950-х гадоў XX стагоддзяДжош Макдауэлл, Дон Стюарт. «Обманщики. Bо что верят приверженцы культов». — М.: Протестант, 1994, 215 с.. Да пратэстантызму не адносяць некаторыя з рэлігійных плыняў, якія ўзніклі ў XIX стагоддзі, напрыклад, сведкі Іеговы (і не адносяць самі сябеЯвляются ли Свидетели Иеговы протестантами? // Сторожевая башня, 1 ноября 2009 года. — С. 19. — ISSN 0043-1087), мармоны, а таксама ў XX стагоддзі, напрыклад, муністы.

Не меней складана сітуацыя і з артадаксальнымі цэрквамі. Так, старакаталікі, якія адносяць сябе да каталіцызму, і іншыя групы, якія завуць сябе каталіцкімі, не прызнаюцца такімі Рымскай каталіцкай царквой, паколькі асноўная прыкмета каталіцызму — у прызнанні Папы Рымскага главою царквы. Да праваслаўя сябе адносяць дзве розныя групы цэркваў, якія аднолькава завуць сябе праваслаўнымі — дахалкідонскія Старажытнаўсходнія праваслаўныя цэрквы і халкідонскія Усходнія праваслаўныя цэрквы візантыйскай традыцыі. Пры гэтым узаемаадносіны паміж імі вар’іруюць ад узаемапрызнання да абвінавачванняў у ерасяхАРМЯНСКАЯ АПОСТОЛЬСКАЯ ЦЕРКОВЬ // Православная энциклопедия Древо.

Акрамя таго, у такую трохчастковую схему зусім не ўпісваецца Асірыйская царква Усходу, адзіная царква, якая вызнае нестарыянства, а такім чынам, уяўляе асобную хрысціянскую канфесію. У сувязі з гэтым больш нагляднай схемай канфесійнага падзелу ўяўляецца размеркаванне розных груп цэркваў паводле храналогіі фарміравання іх спавядання.

Хрысціянскія канфесіі паводле храналогіі іх адасаблення Асірыйская царква Усходу Старажытнаўсходняе праваслаўе Візантыйскае праваслаўе Каталіцызм Пратэстантызм Рэстаўрацыянізм Псеўдахрысціянства

Прыклады канфесій Хрысціянства Каталіцызм Пратэстантызм Праваслаўе Іўдаізм Артадаксальны іўдаізм Хасідызм Іўдаізм рэфармісцкі Іслам Сунізм Шыізм Вахабізм

Катэгорыя:Рэлігія