Віленскі павет () — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Вільня.

Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў павеце было 18 валасцей: Быстрыцкая, Варнянская, Гедройцкая, Гелванская, Ільінская, Маляцкая, Мейшагольская, Міцкунская, Мусніцкая, Неменчынская, Падбярэзская, Рудамінская, Рукойнская, Рэшанская, Салечніцкая (цэнтр — мястэчка Малыя Салечнікі), Шырвінцкая, Шумская, Янішская.

Насельніцтва Паводле перапісу 1897 года, у павеце жыло 363,3 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 25,8%; яўрэі — 21,3%; літоўцы — 20,9%; палякі — 20,1%; рускія — 10,4%. У павятовым горадзе Вільні жыло 154532 чал.Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў Ураднікі павета Віленскія павятовыя маршалкі

Катэгорыя:Паветы Віленскай губерні