Віталь Пятроўскі (нар. 197? г.) — беларускі танцоўшчык, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
Біяграфія У 1990 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж. У 1990 годзе танцаваў у Дзяржаўным ансамблі песні і танца, у 1990—1993 гадах у санкт-пецярбургскай трупе пад кіраўніцтвам Алега Ігнацьева. З 1993 года ў трупе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Вядучы выканаўца характарных партый у першай палове 2000-х гадоў.
Рэпертуар «Бахчысарайскі фантан» (Нуралі), «Баядэрка» (Залаты бажок), «Дон Кіхот» (Гамаш), «Карміна Бурана» (Абат), «Кармэн-сюіта» (Тарэра), «Карсар» (Алі і Ланкедэм), «Лебядзінае возера» (Ротбард), «Легенда аб Уленшпігеле» (Рыбнік), «Макбет» (Кароль Дункан), «Спартак» (Крас), «Спячая прыгажуня» (Блакітная птушка), «Рагнеда» (Уладзімір), «Рамэо і Джульета» (Тыбальд і Меркуцыо), «Шчаўкунок» (Драсельмеер), «Эсмеральда» (Грэнгуар і Актэон).
Літаратура Марціновіч Д. Крас, Рыбнік, Грэнгуар… // Мастацтва. 2011. № 4. С. 4-5. Савицкая О. Виталий Петровский: «Переигрывать нельзя, так же ак и не доигрывать»// Партер. 2012. № 2 (15). С. 30-33.
Спасылкі Віталь Пятроўскі на сайце Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі
Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь