Кімберлі () — плато на паўночным захадзе Аўстраліі. Найвышэйшы пункт — гара Орд (936 м).
Плато складзена пераважна старажытнымі крышталічнымі пародамі і пясчанікамі, на ўсходзе — базальтам. Рассечана эрозіяй на асобныя плато і хрыбты. Пераважае субэкватарыяльны клімат. Расліннасць на поўначы плато прадстаўлена вечназялёным эўкаліптавым рэдкалессем, у далінах рэк пераважаюць лясы, на поўдні — арыднае рэдкалессе, на пясчанікавых плато — збожжавыя і хмызнякі.
Літаратура
Катэгорыя:Геаграфія Аўстраліі Катэгорыя:Плато