Вялікі Лес — мікрараён у паўночна-ўсходняй частцы Мінска, за МКАД. Узнік у 2000-х на месцы аднайменных хутароў пасярод даўняга вялізнага ляснога масіву. Назву «Вялікі Лес» атрымаў адпаведна рашэння 24-га склікання № 274/22/24 ад 22 снежня 2006 годаhttp://minsk.gov.by/ru/normdoc/2079/ .Названы з-за паселішча хутар Вялікі Лес (9 двароў). Вайну хутар не перажыў, і імя было забыта амаль на 70 гадоў. Мае будаўнічую назву Усходні.

Размяшчэнне Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Мінска. Побач з буйным мікрараёнам Уручча, які знаходзіцца з паўночнага-захаду, і вёскай Калодзішчы, якая знаходзіцца з усходу. Таксама з паўднёвага ўсходу ад мікрараёна размешчана чыгуначная станцыя Азярышча і аднайменны пасёлак.

Гісторыя Заснаваны прыблізна ў 1920-я гады. Спачатку складаўся з адной вуліцы.

На карце 1934 г. ваенны гарадок Уручча пазначаны як ваенны лагер каля чыгункі. Такімі лагерамі быў акружаны Мінск. Бліжэйшыя — Сухарукія і Калодзішчы. На даваенных картах чыгунка праходзіла ад станцыі «Азярышча» праз лясны масіў міма вёсак Уручча і Копішча ў вёску Падбалоцце. Разабрана да вайны.

У 1937—1939 і 1940 гг. тут дыслакавалася 100 стралковая дывізія, былі размешчаны КП акругі, шпіталь.

З даваенных будынкаў захаваліся чатыры дамы на вул. Панамарова.

У 1945 годзе сюды ва Уруччы перадыслакавалі з Берліна 120-ю дывізію. Да 1991 года 90 % насельніцтва складаў афіцэрскі склад Узброеных Сіл СССР, пазней — Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, аднак пасля скасавання статусу закрытага ваеннага гарадка насельніцтва стала пераважна цывільным.

10 лістапада 1997 года ўвайшоў у склад Мінскаhttp://www.ctv.by/node/45724 . Да 1998 года меў статус ЗВГ (закрытага ваеннага гарадка).

Асноўныя вуліцы Бяляева Паштовая Садовая 50 Год Перамогі Рагачоўская Вадалажскага Панамарова Герояў 120-й дывізіі

Інфраструктура 2 школы пошта крамы 2 дзіцячых садка водна-аздараўленчы комплекс 2 цырульні кафэ музей

Транспарт Праз раён праходзяць аўтобусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Уручча-2 і дыспетчарская станцыя Уручча-4.

Транспартная інфраструктура мікрараёнаАфіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» . Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі: Аўтобусныя маршруты: 15 д/с Уручча-2 — Фогеля 15д д/с Уручча-2 — Фогеля 31 д/с Уручча-2 — Каладзішчанскія могілкі 63д д/с Уручча-2 — Фогеля Панядзелак - пятніца, 17.30, 18.20 80 д/с Карбышава — Вялікі лес 80д д/с Карбышава — Вялікі лес Панядзелак - пятніца, 6.56, 12.55 86 Копішча — Азярышча 99 д/с Уручча-4 — Ваенная акадэмія 139 д/с Каліноўскага — Танкавая 153 ст.м. Уручча — Танкавая 6.14 — 8.36 153д Танкавая — ст.м. Уручча Панядзелак - пятніца, 16.27 — 20.04 155 д/с Уручча-4 — Азярышча 167 д/с Уручча-2 — Калодзішчы 169 д/с Уручча-2 — чыг.ст. Калодзішчы 194с д/с Уручча-2 — Калодзішчы-2 (Палігон) 195 д/с Уручча-2 — МТЗ Калодзішчы

Насельніцтва Да 1991 года 90 % насельніцтва складалі афіцэры Узброеных Сіл СССР, пазней УС РБ, аднак, пасля адмены статусу ЗВГ насельніцтва стала пераважна грамадзянскім.

Забудова Гарадок забудаваны пяціпавярховымі жылымі дамамі серыі КПД-4570, П-101, таксама ёсць дзевяціпавярховыя 86 серыі, а таксама М-464БК, М-464М, М-464У, М-111-90, ЗА-ОПБ і М-335. У гарадку выразна акрэслены цэнтр — мемарыяльны комплекс і ГДА. У гарадку ёсць помнікі У. І. Леніну і безыменнаму салдату. У 1990-я гады з’явіўся 2-гі мікрараён, спачатку без сацыяльна-побытавай інфраструктуры, якая будуецца толькі ў апошнія гады. У пачатку 2000-х з’явіўся 3-ці мікрараён, яшчэ не завершаны ў поўным аб’ёме.

Забудова ў цяперашні час Станам на 2014 год у ваенным гарадку вядзецца актыўнае будаўніцтва, будуецца 5-ты мікрараён. Таксама запланавана ўшчыльніць наяўную забудову у 1-м і 2-м мікрараёнах. Цяпер гарадок падзелены на 7 мікрараёнаў. У 2-м квартале 2013 года пачата ўшчыльненне 7-га мікрараёнаhttp://realt.onliner.by/2013/09/03/gorodok-9.

Ваенныя аб’екты Цяпер у гарадку размяшчаецца 120-я асобная гвардзейская механізаваная Рагачоўская Чырванасцяжная ордэнаў Суворава і Кутузава брыгада імя Вярхоўнага савета Беларускай ССР, таксама полк унутраных войскаў МУС РБ. Размяшчаюцца шматлікія сховішчы ваеннай тэхнікі, пакінутай пасля касавання СССР.

Крыніцы

Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)