Смаленскі тралейбус () — сістэма тралейбусных маршрутаў горада Смаленска, першая лінія запушчана 8 красавіка 1991 года. Перадапошняя тралейбусная сістэма, адкрытая пры савецкай уладзе.

У Смаленску — 6 маршрутаў, на якіх працуюць 47 тралейбусаў.

Эксплуатацыяй займаецца Смаленскае муніцыпальнае ўнітарнае трамвайна-тралейбуснае прадпрыемства (СМУТТП).

Гісторыя развіцця сістэмы Тралейбусная сістэма ў Смаленску пачала будавацца ў 1976 годзе па трасе пл. Смірнова — вул. Індустрыяльная-ЦЭЦ-2, аднак, неўзабаве будаўніцтва было закансервавана. У сярэдзіне 1980-х праект быў зменены, і пабудаваная траса пры адкрыцці тралейбуса (1991) задзейнічана не была. Цяпер лінія не запатрабаваная і знаходзіцца ў закінутым стане. Маршрут № 1 адкрыты ў красавіку 1991 года. Спачатку на ім эксплуатавалася 10 машын ЗІУ-682. Неўзабаве дабудаваны частка маршруту № 2 — да завода «Пратон» (цяпер НВА «Аркада»). Маршрут № 2 у цяперашнім варыянце (у мікрараён «Кісялёўка» — вул. П. Аляксеева) адкрыты ў 1993 годзе да 50-годдзя вызвалення Смаленшчыны.

З 29 кастрычніка 2013 года некаторы час дзейнічаў маршрут № 3: ТАА «Шарм» — НВА «Аркада», адменены з 26 красавіка 2014 года праз нізкі пасажырапаток, з 10 снежня 2016 года адноўлены пад № 5. З 1 лістапада 2015 года запушчаны новы маршрут № 3 8-ы мікрараён — НВА «Аркада» (раней планаваўся як маршрут № 2Б). З 1 лютага 2016 года запушчаны новы маршрут № 4 8-ы мікрараён — ТАА «Шарм».

Маршруты Маршрут № 1. Паліграфкамбінат — ТАА «Шарм» Маршрут № 2. вул. П. Аляксеева (мікрараён «Кісялёўка») — НВА «Аркада» Маршрут № 2Б. пл. Перамогі — Кісялёўка (Эксперыментальны маршрут, дзейнічае ў тэставым рэжыме — тралейбус на АХ. Адкрыты ў сярэдзіне снежня 2015 года) Маршрут № 3. 8-ы мікрараён (мікрараён «Кісялёўка») — НВА «Аркада» Маршрут № 4. 8-ы мікрараён (мікрараён «Кісялёўка») — ТАА «Шарм» Маршрут № 5. НВА «Аркада» — ТАА «Шарм»

Гл. таксама Смаленскі трамвай

Спасылкі Смаленскі тралейбус на сайце «Гарадскі электратранспарт» Муніцыпальнае ўнітарнае трамвайна-тралейбуснае прадпрыемства г. Смаленск

Катэгорыя:Тралейбусныя сістэмы Расіі Тралейбус Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Тралейбус