Антон Адамавіч Аляхновіч (, в. Дабраводка, Смалявіцкі раён — ) — савецкі лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны , гвардыі маёр авіяцыіНа дату прысваення звання Героя Савецкага Саюза., намеснік камандзіра эскадрыллі 6-га гвардзейскага Бранскага Чырванасцяжнага бамбавальнага авіяцыйнага палка далёкага дзеяння 6-й гвардзейскай Сталінградскай бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага корпуса авіяцыі далёкага дзеяння. Герой Савецкага Саюза (1944), палкоўнік запасу.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1914 у ў Мінскай губерні ў сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці беларус.

У РСЧА з 1935 года. Скончыў Энгельскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў у 1938 годзе.

На фронце з 16 верасня 1942 года ў 4-м авіяцыйным палку далёкага дзеяння, дыслакаваным у паласе Сталінградскага фронту. Да звання Героя прадстаўлены 19 красавіка 1944 года за ўчыненне 205 баявых вылетаў на знішчэнне важных ваенна-прамысловых аб'ектаў, жывой сілы і тэхнікі суперніка, а таксама за дастаўку грузаў беларускім партызанам і за налёты на Хельсінкі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19.8.1944 за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства гвардыі маёру Аляхновічу Антону Адамавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»Газета «Известия» № 198 ад 20 жніўня 1944 года з Указам пра прысваенне звання Героя Савецкага Саюза..

Да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны на рахунку экіпажа Аляхновіча 260 баявых вылетаў., 25 рэйсаў па дастаўцы грузаў беларускім партызанам. Ён стаў адзіным лётчыкам ў АДД, які ўсю вайну пралятаў на адным і тым жа далёкім бамбардзіроўшчыку Іл-4 і з адным і тым жа экіпажам.

Пасля вайны працягнуў службу ў ВПС СССР. З 1958 года А. А. Аляхновіч палкоўнік запасу. Працаваў у Грамадзянскай авіяцыі Беларускай ССР. Пражываў у горадзе Мінску. Памёр 29 снежня 1979 года.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 4355) Два ордэна Леніна Тры ордэна Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медалі, у тым ліку: Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Памяць

Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках горада Мінска.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382 Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.

Спасылкі

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне