Фра Філіпа Ліпі (італ. Fra Filippo Lippi, 1406-1469) — фларэнційскі жывапісец, адзін з найслынных майстроў ранняга італьянскага Адраджэння.

Біяграфія Філіпа Ліпі (па бацьку — Філіпа ды Тамаза) нарадзіўся ў Фларэнцыі, як мяркуюць, 8 кастрычніка 1406 года, у сям’і беднага мясніка. У раннім дзяцінстве страціў бацькоў і застаўся на апецы цёткі, ад якой некаторы час быў узяты на выхаванне, з літасці, браціяй манастыра дэль-Кармінэ, дзе ў 15 гадоў прыняў зарок манаства («фра» — скарачэнне ад італ. Frate, г.зн. брат). Як мастак развіўся пад уплывам Мазаліна і Мазача; на яго мастацкую адукацыю таксама паўплываў Фра Анджэліка Ф’езольскі.

Кінуўшы ў 1431 манастырскае жыццё, Ліпі працягваў, аднак, насіць манаскую вопратку. Старадаўнія біёграфы распавядаюць, быццам ён быў захоплены ў Анкона берберыйскімі піратамі, вывезены імі ў Афрыку і правёў там некалькі гадоў у рабстве. І быццам Ліпі так уразіў гаспадара сваім мастацтвам, што той адпусціў яго на волю. Аднак гэта паданне не пацвярджаецца дакументамі.

thumb|left|Ф. Ліпі. Мадонна на троне. Але не падлягае сумневу іншы эпізод у жыцці Ліпі — выкраданне ім у 1456 г. з жаночага манастыра ў Прата маладой манашкі Лукрэцыі Буці і жаніцьба на ёй, з прычыны якой яму прыйшлося выпрабаваць шмат непрыемнасцяў і трывог, пакуль папа, па хадайніцтве Козіма Медычы, не вызваліў мужа і жонку ад манаскага зароку і не прызнаў іх шлюб законным. Аднак і пасля таго, нягледзячы на сваю гучную вядомасць, Ліпі не ведаў спакою і па прычыне свайго бязладнага жыцця і марнатраўнасці быў пераследуем крэдыторамі.

Працаваў пераважна ў Фларэнцыі, некаторы час у Падуі (1434), у Прата (1453-65) і нарэшце ў Спалета, дзе і памёр 9 кастрычніка 1469 г.

Быў настаўнікам Сандра Бацічэлі.

Галерэя

Спасылкі

Фра Філіпа Ліпі на artcyclopedia.com Фра Філіпа Ліпі (1406—1469) на style-epohi.ru

Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Адраджэння Катэгорыя:Мастакі Фларэнцыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1406 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Фларэнцыі Катэгорыя:Памерлі ў 1469 годзе Катэгорыя:Мастакі-манахі