thumb|150px|left|Партрэт Інакенція X працы Веласкеса Галерэя Дорыа-Памфілі — прыватная галерэя з багатым зборам жывапісу, скульптуры і мэблі ў палацца Дорыа-Памфілі на віа дэль Корса ў Рыме. Найбольш моцны бок збору — італьянскі жывапіс XVII стагоддзя.

Мастацкія багацці, выстаўленыя ў палацца, назапасілі ў XVI—XVIII стст. такія сямействы «чорнай знаці», як Дорыа, Памфілі, Ландзі і Альдабрандзіні, пазней аб'яднаныя шлюбнымі саюзамі ў сям'ю Дорыа-Памфілі. Да гэтага роду належала знакамітая «Папэса» Алімпія Майдалькіні. Ядро калекцыі складаюць карціны, набытыя Папам Інакенціем X з роду Памфілі для палацца Памфілі на плошчы Навона.

Асноўныя залы thumb|Палацца Дорыа-Памфілі Галерэя 1: Карачы («Марыя Магдалена»), Чыголі («Хрыстос у доме фарысеяў»), Сарачэні, Гверчына. Галерэя 2 (): партрэты Веласкеса і Берніні, антычныя рымскія статуі Saletta del Seicento — Караваджа («Магдаліна каецца», «Адпачынак на шляху ў Егіпет») Saletta del Cinquecento — Рафаэль, Тыцыян («Ян Хрысціцель») Saletta del Quattrocento — Мазаліна, Рамана. Галерэя 3: Лота, Гверчына, Рэні, Брыль. Галерэя 4: Бюст Алімпіі Альдабрандзіні, Караваджа («Ян Хрысціцель») Saletta degli Specchi: Даменікіна, Гверчына, Тыцыян, Венусці. Salone Aldobrandini: антычная скульптура, мармуровыя рэльефы працы Дзюкенуа

Спасылкі

Катэгорыя:Музеі Рыма Катэгорыя:Музеі паводле алфавіта