Царква Сан-Нікола дэі Мендзіколі (італ. San Nicolo dei Mendicoli) — царква ў Венецыі, размешчаная ў раёне Дарсадура.
Упершыню на гэтым месцы царква была пабудавана ў VII стагоддзі. Царква атрымала назву Mendicoli (жабракі), з-за галечы мясцовага насельніцтва.
У XII стагоддзі царква была перабудавана і з тых часоў яшчэ некалькі разоў перабудоўвалася. Цяперашняя званіца прыбудавана ў 1764 годзе.
Маленькая і ўтульная царква ў 1970-х гадах была адрэстаўраваная на сродкі фонду «Ратуйце Венецыю». За працэсам рэстаўрацыі можна назіраць у культавым фільме жахаў "А цяпер не глядзі" (1973).
У царкве знаходзяцца драўляныя скульптуры і карціны вучняў Веранезэ з выявай сцэн з жыцця Хрыста.
Гл. таксама Спіс цэркваў Венецыі
Літаратура L'Italia - 5. Venezia, Milano/Roma, Touring Club Italiano/L'Espresso-La Repubblica, 2005, pagg. 456-7
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Венецыі Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі