Глаго́ліца — старажытны славянскі алфавіт. Назва паходзіць ад стараславянскага слова «глаголъ» (слова, маўленне). Улучае 40 літар, якія пераважна адпавядаюць назвам, адпаведным гукам і размяшчэнням літар кірыліцы. Літары алфавіта адрозніваліся ад кірылічных напісаннем. Глаголіца выкарыстоўвалася на славянскіх землях разам з кірыліцай.
Цяпер глаголіца не выкарыстоўваецца ні для адной славянскай мовы. Ва ўсходніх і паўднёвых славян выцеснена кірыліцай, у заходніх — лацінскім пісьмом. У 2023 годзе харвацкі пісьменнік Таміслаў Бэроніч выдаў цалкам на глаголіцы раман «Ⰿⰻⱄⰰⰾ ⰽⱀⰵⰸⰰ Ⰰⱀⰶⰰ Ⱇⱃⰰⱀⰽⱁⱂⰰⱀⰰ» («Misal kneza Anža Frankopana») Jurišić, Snježana: Prva knjiga tiskana glagoljicom nakon 118 godina glashrvatske.hrt.hr. Glas Hrvatske/HRT. Objavljeno 26. kolovoza 2023 — першае друкаванае выданне на глаголіцы больш чым за сто гадоў.
Апісанне Мяркуюць, што гукавыя значэнні многіх літар перамясціліся пад уплывам кірыліцы ці пачалі блытацца з прычыны ранняга распаду на дыялекты, таму першапачатковае гукавое значэнне не заўсёды яснае. Напрыклад, глагалічная літара «ю» Ⱓ першапачаткова мабыць абазначала гук [у], але была заменена на лігатуру «оу» Ⱆ пад уплывам позняй кірыліцы. Некаторыя іншыя літары былі створаны пазней на кірылічны ўзор.
У наступнай табліцы пералічаны ўсе вядомыя літары глаголіцы ў сучасным парадку. Для кожнай глагалічнай літары таксама прыведзена выява кожнай літары (круглы варыянт), адпаведная сучасная кірылічная літара, прыблізнае гукавое значэнне (у IPA), назва, і здагадкі аб паходжанні. Некалькі літар не маюць сучасных адпаведнікаў.
Літара Кірылічныадпаведнік Гук Стараславянскаяназва БеларускаяназваБеларускія назвы паводле: Булыка А. М. Кірыліца // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994. С. 260. ЛікаваезначэннеПаводле: Паходжанне Ⰰ А Азъ Аз 1 Фінікійскі Алеф ці знак крыжа Ⰱ Б Боукы Букі 2 Невядомае Ⰲ В Вѣди Ведзі 3 Можа, лацінскае V Ⰳ Г Глаголи Глаголь 4 Можа, курсіўная грэчаская гама γ Ⰴ Д Добро Дабро 5 Грэчаская дэльта Δ Ⰵ Є, Е, Э Ѥстъ Есць 6 Можа, хе ࠄ ці грэчаская сампі ϡ Ⰶ Ж Живѣте Жывеце 7 Невядомае, можа копцкая джанджа ϫКаўрус, Круталевіч. Стараславянская мова. С. 23. ці астралагічнага знака рыб Ⰷ Ѕ Ѕѣло Зяло 8 Невядомае Ⰸ З Землꙗ Зямля 9 Можа, варыянт грэчаскай тэты θ Ⰹ, Ⰺ И, Й Иже Іжэ 10 Можа, грэчаская іота з трэмаю ϊ Ⰻ І, Ї І І 20 Невядомае, мабыць, хрысціянскія сімвалы — круг і трохвугольнік Ⰼ Ћ, Ђ Гервь(Djervь, ǵervь) 30 Невядомае Ⰽ К Како Кака 40 Яўрэйская коф ק Ⰾ Л Людиѥ Людзі 50 Мабыць, грэчаская лямбда λ Ⰿ М Мыслите Мыслеце 60 Грэчаская мю μ Ⱀ Н Нашь Наш 70 Невядомае Ⱁ О Онъ Он 80 Невядомае Ⱂ П Покои Пакой 90 Мабыць, ранні варыянт грэчаскай пі Π Ⱃ Р Рьци Рцы 100 Мабыць, грэчаская ро ρ Ⱄ С Слово Слова 200 Невядомае, Мабыць, хрысціянскія сімвалы — круг і трохвугольнік Ⱅ Т Тврьдо Тверда 300 Мабыць, перакладзіна грэчаскай тау τ Ⱆ У ОУкъ Ук 400 Лігатура літар он і іжыца Ⱇ Ф Фрьть Ферт 500 Варыянт грэчаскай фі φ Ⱈ Х Хѣръ Хер 600 Невядомае, літара падобна на глаголь і лацінскую h Ⱉ Отъ От, Амега 700 Лігатура літары онъ і яе люстэркавай выявы Ⱋ Щ Шта/Шча Шта/Шча 800 Лігатура: літара ша над літарай тврьдо Ⱌ Ц Ци Цы 900 Фінальная форма яўрэйскай цадэ ץ Ⱍ Ч Чрьвь Чэрв 1000 Невядомае. Літара падобная на шта, можа, фінальная форма яўрэйскай цадэ צ Ⱎ Ш Ша Ша Яўрэйская шын ש Ⱏ Ъ Ѥръ Ёр Можа, відазмененая літара онъ ⰟⰉ Ы Ѥры Еры Лігатура Ⱐ Ь Ѥрь Ер Можа, відазмененая літара онъ Ⱑ Ꙗць Яць Можа, эпіграфічная грэчаская альфа Α Ⱖ Ё Невядомае: гіпатэтычны кампанент вялікага ётаванага юса; спалучэнне /jo/ было немагчымае ў той час Ⱓ Ю Ю Ю Невядомае Ⱔ , Я Юсъ малыи Юс малы Грэчаская эпсілон ε, якое таксама ўжывалася для абазначэння насавога характару гука Ⱗ Юс малы ётаваны Лігатура естъ і малога юса Ⱘ Юсъ большии Юс вялікі Лігатура онъ і малога юса Ⱙ Юс вялікі ётаваны Лігатура невядомай літары і малога юса Ⱚ Ѳита Фіта Грэчаская тэта θ Ⱛ Ижица Іжыца Невядомае
У ранніх тэкстах ук і тры з чатырох юсаў часам запісваліся як дыграфы, двума асобнымі часткамі.
Парадак літар «іжэ» і «і», а таксама юсаў у розных крыніцах можа адрознівацца. Дакладная адпаведнасць паміж глагалічнымі «іжэ» ды «і» і кірылічнымі «И» ды «І» невядомая — падручнікі і слоўнікі часта ўпамінаюць толькі адзін з двух падобных варыянтаў, нічога не кажучы пра быццё іншага.
Сучаснасць Станам на пачатак 2026 года адаптацыяй глаголіцы для ўкраінскай мовы займаюцца некалькі інтэрнэт-суполак, адна з іх тэлеграм-суполка «Глагалічная Рэдакцыя», кіруюць якой два энтузіясты — Максім Каваленка і Дзяніс Глушыч. Суполка існуе з 2023 года пасля вылучэння з праекта «Галаголіца», які вёў дзейнічаў у 2019—2024 гадах.
Глаголіца ва Унікодзе Ва Унікодзе (пачынаючы з версіі 4.1) для глаголіцы адведзены дыяпазон U+2C00 … U+2C5F. 0123456789ABCDEF2C00 ⰀⰁⰂⰃⰄⰅⰆⰇⰈⰉⰊⰋⰌⰍⰎⰏ2C10 ⰐⰑⰒⰓⰔⰕⰖⰗⰘⰙⰚⰛⰜⰝⰞⰟ2C20 ⰠⰡⰢⰣⰤⰥⰦⰧⰨⰩⰪⰫⰬⰭⰮ2C30 ⰰⰱⰲⰳⰴⰵⰶⰷⰸⰹⰺⰻⰼⰽⰾⰿ2C40 ⱀⱁⱂⱃⱄⱅⱆⱇⱈⱉⱊⱋⱌⱍⱎⱏ2C50 ⱐⱑⱒⱓⱔⱕⱖⱗⱘⱙⱚⱛⱜⱝⱞ
Заўвагі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйная кодавая табліца (PDF)
Катэгорыя:Алфавіты Катэгорыя:Стараславянская мова Катэгорыя:Вялікая Маравія Катэгорыя:Сістэмы пісьма