thumb|злева|Парныя цэрквы (Санта Марыя дэі Міраколі і Санта Марыя ін Мантэсанта) у П'яцца дэль Попала нагадваюць прапілеі. thumb|злева|Абсіда, лесвіцы царквы Санта Марыя Маджорэ, Рым Карла Райнальдзі (Carlo Rainaldi; 1611—1691) — адзін з архітэктараў, які ўнёс найбольшы ўклад у фарміраванне аблічча Рыма эпохі барока.

Да смерці ў 1655 годзе бацькі, Джыралама Райнальдзі, Карла працаваў пад яго кіраўніцтвам у традыцыі паўночнаітальянскага маньерызма (у прыватнасці, над фасадам Сант-Аньезэ-ін-Агонэ). Уласная манера малодшага Райнальдзі, якая склалася ў 1660-я гг., адзначана цягай да тэатральнай манументальнасці.

З твораў Райнальдзі ў «паўночнай» манеры найбольш вылучаецца царква Санта-Марыя-ін-Кампітэлі (1663-67), Шмат'яруснае выкарыстанне калон стварае ў гледача адчуванне ўзнёсласці. У 1661-65 гг. працаваў над фасадам грандыёзнай Сант-Андрэа-дэла-Вале. Адначасова спраектаваў парныя цэрквы на П'яца дэль Попала.

У канцы жыцця Райнальдзі будаваў усходні фасад базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, закліканы арганічна аб'яднаць старажытную апсідную частку з капэлай, прыбудаванымі Сікстам V і Паўлам V.

Літаратура F. Fasolo, L'opera di Hieronimo e Carlo Rainaldi, Roma 1961 R. Wittkower, Carlo Rainaldi and the architecture of the full baroque, in "Art Bulletin" XIX, 1937, pp. 242–313

Спасылкі

Карла Райнальдзі ў Брытанскай энцыклапедыі

Катэгорыя:Архітэктары Рыма Катэгорыя:Архітэктары барока Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1611 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1691 годзе