Барталамеа (Fra-Bartollommeo і Сан-Марка, уласна Бачыа дэла Порта) (, Віяна, Таскана — , ) — адзін з выбітных прадстаўнікоў фларэнційскай школы жывапісу. Першым яго настаўнікам быў Казіма Раселі; далейшым сваім творчым развіццём Фра Барталамеа абавязаны вывучэнню твораў Леанарда да Вінчы.
Зацяты прыхільнік Саванарола, Фра Барталамеа пасля трагічнай смерці апошняга ў 1500 г. паступіў манахам дамініканскага манастыра Святога Марка ў Фларэнцыі і надоўга адмовіўся ад мастацтва, да якога, аднак, вярнуўся пасля.
Станоўчы ўплыў аказаў на Фра Барталамеа малады Рафаэль, які прыбыў У 1504 г. у Фларэнцыю. У сваю чаргу Рафаэль пазнаёміўся з творчым вопытам значна больш сталага Фра Барталамеа, асабліва ў дачыненні да каларыту. Абодва майстры да канца жыцця былі звязаны вузамі цеснай дружбы. thumb|left|Бачанне св. Бернара, гал. Уфіцы, 1504
Фра Барталамеа памёр 1517 ў Фларэнцыі. У Фларэнцыі знаходзіцца большасць яго прац, асабліва ў галерэі Палаца Піцы: малюнак евангеліста Марка і «Уваскрэсенне». Абедзве карціны адрозніваюцца ўзвышшам задумы і хараством выканання. У фларэнційскай акадэміі захоўваюцца фрэскі Фра Барталамеа, у Лука знаходзіцца яго «Madonna della Misericordia», у Безансон іншая, не менш выдатная па выкананні, «Мадонна», і, нарэшце, у Вене, у Бельведэр, захоўваецца адзін з лепшых яго твораў — "Увядзенне ў храм ". Характэрнымі рысамі гэтага майстра варта прызнаць шчырасць пачуцця, узвышаны настрой і хупавую прастату, злучаную з наіўнасцю.
Галерэя
Літаратура Giorgio Vasari, Le vite de' più eccellenti pittori, scultori e architettori, Giunti, Firenze 1568. Giulio Carlo Argan, Storia dell'arte italiana, Sansoni, Firenze 1968 M. Ciatti e S. Padovani (a cura di), Fra Bartolomeo la Pietà di Pitti restaurata, Firenze 1988 André Chastel, La crisi della pala mariana italiana agli inizi del Cinquecento: la pala Carondelet di fra Bartolomeo, Roma 1989 S. Padovani (a cura di), Fra' Bartolomeo e la scuola di San Marco, Marsilio, Venezia 1996 Pierluigi De Vecchi ed Elda Cerchiari, I tempi dell'arte, volume 2, Bompiani, Milano 1999. ISBN 88-451-7212-0 Stefano Zuffi, Il Cinquecento, Electa, Milano 2005. ISBN 8837034687
Спасылкі
Фра Барталамеа на artcyclopedia.com
Барталамеа Барталамеа Катэгорыя:Каталіцкія манахі Катэгорыя:Дамініканцы