thumb|Унутраны дворык Санта-К'яра (, Царква святой Клары з Асізі) — рэлігійны комплекс у Неапалі, які ўключае ў сябе манастыр, грабніцы і археалагічны музей.

Манастыр быў пабудаваны ў 1310-1340 гадах каралём Робертам Мудрым у якасці пахавальні каралёў анжуйскай дынастыі.

Першапачаткова манастыр будаваўся ў традыцыйным правансальска-гатычным стылі, але ў XVII-XVIII стагоддзях быў перабудаваны ў стылі барока. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў практычна цалкам знішчаны бамбаваннямі. Пасля рэстаўрацыі ў 1953 годзе царква вярнула сваё першапачатковае аблічча.

Асобна ад будынка размешчана званіца. Яе будаўніцтва было пачата ў 1328 годзе, а завершана толькі ў эпоху Рэнесансу. Крытая галерэя, калоны і лаўкі клуатра царквы ўпрыгожаны маёлікай, якая паказвае карціны з жыцця Неапаля — карнавалы, марскія падарожжы, паляванне.

Пахаванні Кароль Роберт Мудры. Члены каралеўскага дома Неапалітанскіх Бурбонаў, у тым ліку каралі Фердынанд I, Францыск I, Фердынанд II. Блажэнная Марыя Крысціна Савойская, першая жонка Фердынанда II. Салва д'Аквіста - нацыянальны герой Італіі.

Літаратура AA.VV., Il Monastero di Santa Chiara, Electa-Napoli, 1995.

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Неапаля Катэгорыя:Славутасці Неапаля