Беларускае народнае ткацтва — від народнага рамяства, шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Гісторыя
Ткацтва на беларускіх землях у старажытнасці
Ткацтва — адно са старадаўніх рамёстваў у Беларусі.
Як хатняе рамяство яно вядома ўжо ў глыбокай старажытнасці — па звестках археолагаў, недзе з III тысячагоддзя да н.э., з часоў позняга неаліту. Археалагічныя матэрыялы таксама сведчаць, што ў жалезным веку тканіны палатнянага перапляцення былі вядомыя на тэрыторыі БеларусіМногоремизное ткачество . У раннеславянскіх плямёнаў мілаградскай і зарубінецкай культур (з VII стагоддзя да н.э.) прадзенне і ткацтва мелі ўжо значнае пашырэннеОчерки по археологии Белоруссиии. — Минск, 1970. Ч. 1. — С. 103.. На тэрыторыі Беларусі вядома па археалагічных знаходках з эпохі зарубінецкай культуры, у XI—XII стагоддзях.. Сярод знаходак прасліцы, адбіткі тканін на керамічным посудзе, многія з якіх датуюцца другой паловай 1-га тысячагоддзя да нашай эрыИстория белорусского ткачества . Чаўнакі і іншыя дэталі гарызантальных ткацкіх станаў выяўлены пры раскопках у Гродне, Мінску, Полацку, Віцебску ў культурных пластах канца XI—XIII стагоддзяў. Гэтыя знаходкі сведчаць, што ткацкая тэхніка знаходзілася ў X—XII стагоддзях на адносна высокім узроўні. Ужо былі вядомыя ўзорыстае ткацтва, вышыўка шарсцянымі, шаўковымі і залотнымі ніткаміБеларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 307..
Узораў старажытных тканін да нашага часу захавалася мала. Кавалак грубага ваўнянага сукна з карычневай пражы, з рысункам «у ёлачку», вытканай на 4 панажыПанажы, знойдзены ў ГроднеВоронин, Н. Н. Древнее Гродно / Н. Н. Воронін. — М., 1954. — С. 173.. Адсюль жа паходзяць фрагменты арнаментальнай плеценай і ўзорыстатканай стужакВоронин, Н. Н. Древнее Гродно / Н. Н. Воронин. — М., 1954. — С. 38, 173.. 11 фрагментаў тканін, пераважна дамашняга сукна, у тым ліку з узорам «у ёлачку», знойдзены пры раскопках старажытнага ПолацкаШтыхов, Г. В. Древний Полоцк, IX—XIII вв. / Г. В. Штыхов. — Минск, 1975. — С. 101.. Нярэдкія сярод знаходак і прывазныя тканіны, што, вядома, уплывала на развіццё мясцовай вытворчасці. Фрагменты такіх тканін вядомыя з раскопак старажытнага Гродна. У іх ліку — кавалак тасьмы з махрамі, узорыстай тканіны накшталт парчы і іншаеВоронин, Н. Н. Древнее Гродно / Н. Н. Воронин. — М., 1954. — С. 66.. Некаторыя звесткі пра старажытнае ткацтва даюць таксама творы выяўленчага мастацтва, напрыклад, абразы.
Археалагічныя тканіны на беларускім матэрыяле амаль не вывучалісяКасцюм жыхароў Беларусі Х―XIII стст. : (паводле археалагічных звестак) / Л. У. Дучыц; [навуковы рэдактар Г. В. Штыхаў] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — 3-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 78, с. : іл. ; 22 см. — Бібліяграфія: с. 45―50. — 500 экз. — ISBN 985-08-0639-7. С. 6. Выключэнне складаюць невялікія даследаванні курганных знаходак з Наўраў, Чарневіч, Псуі (Паўночная Беларусь) і Вензаўшчыны (Панямонне), якія правёў у 1930-я гады З. ЯворскіJaworski Z. Próba badan wylny resztek tkanin z kurhanów wileńskich. W-wa, 1939. Т. XVI. S. 456Jaworski Z. Wełny tkanin z wczesnohistorycznych kurhanów LSRR//Slavia Antiqua. Т. II. Z. 2. Poznań, 1949/1960. S. 486—507. Напрыклад, тканіны з Чарневіч зроблены ў дзве ніткі таўшчынёй 1 мм простым крыжападобным перапляценнем. У нітках адзначана прымесь ільну і мачала ад лыка. Тканіны з Наўраў выраблены ў чатыры ніткі касым перапляценнем.
Кавалачкі тканін знойдзены пры раскопках курганных могільнікаў каля Заслаўя, Чаркасова Аршанскага, Янушкавіч Лагойскага, Сакольнікаў Віцебскага раёнаў і ў шэрагу іншых мясцін. Знаходкі шарсцяных і льняных тканін вядомы ў культурных слаях такіх гарадоў, як Полацк, Мінск, Бярэсце, Гародня, Мсціслаў, Слонім. Сустракаюцца знаходкі сукна з авечай шэрсці на льняной аснове.
Сярод заслаўскіх тканін ёсць ільняныя ў дзве ніткі i шарсцяныя ў чатыры ніткі. Знойдзены Ю. А. Заяцам у Заслаўі ў 1977 годзе кавалачак тканіны памерам 9 × 12 мм быў апрацаваны ў Навукова-даследчым інстытуце судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Беларусі. Устаноўлена, што тканіна выраблена шляхам аднапраднай правабаковай круткі ніткі пляценнем «трыкатаж». Валокны ніткі былі з пушковай шэрсці з нязначнай колькасцю валосся светла-аліўкавага i светла-карычневага колераўЗаяц Ю. А. Справаздача аб палявых даследаваннях 1977 г. //Архіў Інстытута гісторыі АН Беларусі. Справа № 572.. Сярод полацкіх знаходак — ільняное палатно, тканае «ў елачку». У Гародні знойдзены грубая шарсцяная тканіна карычняватага колеру, тканая «ў елачку», а таксама абрыўкі кручаных нітак i шнуроў з ільну i канапель. Унікальнай з’яўляецца знаходка амаль не пашкоджанага цёплага адзення з культурнага слоя Віцебска. Добра захавалася адзенне ў пахаванні з Мінска. Тут вакол чэрапа была лёгкая тканіна палатнянага перапляцення (радзіна), а ад верхняга адзення засталіся рэшткі шарсцяной тканіны. 3 такой жа тканіны зроблены пояс i каўнер. Аднак гэтыя знаходкі засталіся не даследаваныміСабурова М. А. Погребальная древнерусская одежда и некоторые вопросы ее типологии // Древности славян и Руси. М" 1988. С. 269—270..
На ткацкіх станках шырыня вырабляемага палатна не перавышала 45-58 смКасцюм жыхароў Беларусі Х―XIII стст. : (паводле археалагічных звестак) / Л. У. Дучыц; [навуковы рэдактар Г. В. Штыхаў] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — 3-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 78, с. : іл. ; 22 см. — Бібліяграфія: с. 45―50. — 500 экз. — ISBN 985-08-0639-7. С. 7. Самымі распаўсюджанымі былі тры сістэмы ткацкіх перапляценняў: палатнянае, саржавае i камбінаванае. У тыя часы ўмелі ткаць i бранай тэхнікай з дапамогай лучынак i дошчачак. Атрымліваўся правільны геаметрычны ўзор, скампанаваны ў выглядзе дробных квадратаў ці ромбаў.
Пры дапамозе чаргавання афарбаваных у розны колер нітак выраблялі клятчатыя тканіны. Дэкаратыўнасць тканін дасягалася прымяненнем розных складаных перапляценняў з увядзеннем у тканіну яркіх нітак, скручаных у выглядзе тонкага шнурочка. Уяўленне аб тагачасных тканінах даюць знаходкі на суседняй Смаленшчыне (Боўшава i Дарагабужскага раёна). Так, тканіна з Боўшава шарсцяная сінявата-чорнага колеру i на прасвет выглядае вельмі рэдкай. Перапляценне ў яе палатнянае, месцамі пераходзіць у саржавае i робіць ажурныя ромбы. У ромбах змешчаны дэкаратыўныя матывы накшталт васьміканцовых разетак. Шарсцяныя ніткі, якімі вытканы ўзор, былі іншай якасці, чым сама тканіна. Яны скручаны ў выглядзе тонкага шнура. Тут жа знойдзены i фрагменты шарсцяной тканіны цёмна-чырвонага колеру з узорамі ў выглядзе ромбікаў, выкананых на чатырох нітках i выбраных іголкай на аснове i ўтку шарсцяной ніткай залаціста-жоўтага колеруЛевинсон-Нечаева М. Н. Ткачество // Очерки по истории русской деревни X—XIII вв. Труды ГИМ, 33, — М., 1959. С. 9—37.
Ткацтва ў Вялікім Княстве Літоўскім
Пра некаторыя вырабы мясцовай вытворчасці нагляднае ўяўленне даюць тагачасныя творы выяўленчага мастацтва. Так, кужэльныя наміткі, навалачкі, ручнікі з геаметрычным арнаментам адлюстраваны на абразах XVII стагоддзя «Нараджэнне Маці Божай» з-пад Магілёўва і з-пад СтолінаЖывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: (Альбом). — Мінск, 1980. — Іл. 33, 66.. Мяркуючы па адлюстраваннях, выкарыстоўвалі, відаць, браную і закладную тэхнікі ткацтва, розныя вышывальныя швыБеларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 308..
У XVI—XVII стагоддзях ткацтва і вышыўка былі ўжо шырока развітымі рамёствамі. У дакументах гэтага перыяду ёсць матэрыялы па ткацтве беларусаў. У апублікаваных матэрыялах Віленскай археаграфічнай камісіі ёсць паведамленні пра тканіны і тканыя вырабы хатняй вытворчасці.
Ткацтва ў Беларусі займала значнае месца ў народнай гаспадарцы. У XVI—XVII стагоддзях ткацтва з сялянскага промысла пачынае перарастаць у гарадское рамяство. У некаторых гарадах і мястэчках узнікаюць ткацкія цэхі. У 1605 годзе такі цэх узнік у Слоніме. Яго далейшае існаванне пацвярджаецца граматамі 1609 і 1679 гадоў. У 1652 годзе ткацкі цэх быў арганізаваны ў мястэчку Капылі. Аб ім упамінаецца ў граматах канца XVII — пачатку XVIII стагоддзяўРоссия. Полное географическое описание нашего Отечества : настольная и дорожная книга для русских людей / под ред. ; под общ. рук. П. П. Семенова и В. И. Ламанского; [предисл. В. Семенова]. — СПб. : А. Ф. Девриен, 1899—1914. — С 5-го т. : под ред. В. П. Семенова-Тян-Шанского и под общ. рук. П. П. Семенова-Тян-Шанского и В. И. Ламанского. Т. 9 : Верхнее Поднепровье и Белоруссия : [Смоленская, Могилевская, Витебская и Минская губернии] / сост. В. П. Семенов [и др.]. — 1905. — VIII, 619, с., л. ил., карт. : ил. — Библиогр. : с. 575—582. — Указ. геогр. назв., имен личных и предметов, встречающихся в тексте: с. 583—619. С. 527 и последующие..
Паралельна развівалася феадальная эксплуатацыя працы прыгонных ткачоў. У феадальных маёнтках і манастырах ствараюцца ткацкія майстэрні, заснаваныя на працы прыгонных. Буйнымі цэнтрамі ткацтва становяцца Дуброўна, Пагост Загародскі, Клецк і іншыя. Аб’яднаны цэх ткачоў і рамеснікаў іншых спецыяльнасцей быў у Слуцку, у 1652 годзе ткацкі цэх быў арганізаваны ў Капылі, у 1605 годзе — у Слоніме, у 1686 годзе — у Міры, пад 1777 годам згадваецца цэх у Гродне, а мінскі існаваў аж да 1870-х гадоў.
Феадалы-прадпрыемцы ў пагоні за кваліфікаванай рабочай сілай дзейнічалі прымусам. Найбольш багатыя выкрадалі прыгонных ткачоў у больш слабых суседзяў або запрыгоньвалі свабодных. У 1568 годзе Андрэй Ціханоўскі, напрыклад, скардзіўся ў Слонімскі земскі суд на Мікалая Сапегу, які напаў на яго маёнтак і выкраў ткачых«Беларусь», 1947, № 3 (артыкул «Ткацтва на Беларусі»).. Звесткі пра падобныя выпадкі можна знайсці і ў XVIII стагоддзі ў актах літоўскага трыбунала.
Прыгонныя ткачы выраблялі тонкія палотны, узорныя тканіны, абрусы, дываны і іншае. Аднак тэхніка ткацтва была даволі трывіяльная. Усё рабілася на простых ручных станках. На іх ткалі грубыя і тонкія палотны, дзяругу і ўзорныя тканіны. Якасць вырабу моцна залежала ад умення і майстэрства самой ткачыхі.
Ужо ў Сярэдневякоўі склаліся асноўныя тыпы адзення і іншых тканых вырабаў, былі выпрацаваны віды арнаментыкі, якія дайшлі аж да XX стагоддзя, замацаваліся многія іх назвы. Вось характэрнае апісанне тканых вырабаў аднаго з двароў XVI стагоддзя на Миншчыне:
Беларускае ткацтва ў часы Расійскай імперыі
Пры заняпадзе ільнаткацтва ў еўрапейскіх краінах, дзе тэкстыльная вытворчасць ручнога ткацтва была выцесненая машыннай мануфактурай у XVIII стагоддзі, ткачы-рамеснікі ў пошуках заробкаў мігравалі на еўрапейскі ўсход — у Польшчу і заходнія гарады сучаснай Беларусі.
З архіўных крыніц вядома, што ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя прускія рамеснікі-ткачы перасяляліся ў Гродзенскую губерню і закладвалі тут ткацкія майстэрні. Запрашалі іх і мясцовыя памешчыкі, якія засноўвалі вотчынныя льняныя і суконныя мануфактуры. Імі вырабляўся досыць шырокі асартымент тканін для розных запатрабаванняў, у тым ліку і для вырабу ватных матрацаў, пасцельнай бялізны і іншых спальных рэчыў.