Дзевятнаццатая папраўка дазваляе жаншчынам удзельнічаць у палітычных выбарах на роўных правах з мужчынамі. З'яўляее\цца адной з галоўных перамог фемінісцкага руху ў краіне. Ратыфікавана 18 жніўня 1920 г.

Тэкст папраўкі

Права голасу грамадзянiна Злучаных Штатаў не павінна аспрэчвацца ці абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі ці якім-небудзь штатам па прыкмеце полу. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне палажэнняў гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.

Спасылкі Папраўкі да Канстытуцыі ЗША А. Берастоўскі і інш. Гісторыя ЗША ў дакументах: Пераклады на беларускую Мн., 2014 Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А.М. Вараксін, 2019 - 176 с.

Катэгорыя:Папраўкі да Канстытуцыі ЗША Катэгорыя:Правы чалавека ў ЗША