Дваццаць шостая папраўка да Канстытуцыі Злучаных Штатаў дазволіла грамадзянам краіны ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта па дасягненню 18 год. Да гэтага часу ўзросны цэнз складаў 21 год. Ратыфікавана 1 ліпеня 1971 г.
Тэкст папраўкі
Раздзел 1. Права грамадзян Злучаных Штатаў пачынаючы з васямнаццаці гадоў і старэй удзельнічаць у галасаванні, не павінна аспрэчвацца або абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі ці якім-небудзь штатам па прычыне ўзросту.
Раздзел 2. Кангрэс абавязан забяспечваць выкананне гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.
Спасылкі Папраўкі да Канстытуцыі ЗША А. Берастоўскі і інш. Гісторыя ЗША ў дакументах: Пераклады на беларускую Мн., 2014 Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А.М. Вараксін, 2019 - 176 с.
Катэгорыя:Папраўкі да Канстытуцыі ЗША Катэгорыя:Правы чалавека ў ЗША