Новая Англія () — рэгіён на паўночным усходзе ЗША, які ўключае ў сябе наступныя штаты:

Канектыкут Мэн Масачусетс Нью-Хемпшыр Род-Айленд Вермонт

Першыя англійскія пурытане, якія ўцяклі ад рэлігійных праследаванняў у Еўропе, пасяліліся ў Новай Англіі ў 1620 годзе, у калоніі Плімутhttp://en.wikipedia.org/wiki/Plymouth_Colony Пра калонію Плімут . У канцы XVIII стагоддзя калоніі Новай Англіі былі ў ліку першых паўночнаамерыканскіх калоній Брытанскай імперыі, якія прадэманстравалі незалежнасць ад Брытанскай кароны, аднак пазней яны выступалі супраць вайны 1812 года паміж Злучанымі Штатамі і Вялікабрытаніяй.

У XIX стагоддзі рэгіён сыграў бачную ролю ў руху за адмену рабства ў Злучаных Штатах, стаўшы галоўным рэгіёнам у амерыканскай літаратуры і філасофіі, тут стартавала сістэма бясплатнай дзяржаўнай адукацыі; Новая Англія стала першым рэгіёнам у Злучаных Штатах, ператвораным у рамках паўночнаамерыканскай прамысловай рэвалюцыі.

Горад Бостан лічыцца камерцыйным і культурным цэнтрам рэгіёна.

Гл. таксама Новая Францыя Новыя Нідэрланды Янкі Гарады Нью-Гэмпшыра Новая Расія Новая Іспанія

Катэгорыя:Рэгіёны ЗША