Microsoft Visual Studio — лінейка прадуктаў кампаніі Майкрасофт, якія ўключаюць інтэграванае асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння і шэраг іншых інструментальных сродкаў. Гэтыя прадукты дазваляюць распрацоўваць як кансольныя праграмы, так і праграмы з графічным інтэрфейсам, у тым ліку з падтрымкай тэхналогіі Windows Forms, а таксама вэб-сайты, вэб-праграмы, вэб-службы як у натыўным (машынным), так і ў кіруемых кодах для ўсіх платформ, якія падтрымліваюцца Microsoft Windows, Windows Mobile, Windows CE, .NET Framework, .NET Compact Framework і Microsoft Silverlight.
Visual Studio складаецца з рэдактара зыходнага кода з падтрымкай тэхналогіі IntelliSense і магчымасцю найпрасцейшага рэфактарынгу кода. Убудаваны адладчык можа працаваць як адладчык узроўня зыходнага кода, так і як адладчык ўзроўня машыннага кода. Астатнія ўбудавальныя інструменты складаюцца з рэдактара форм для спрашчэння стварэння графічнага інтэрфейсу праграм, вэб-рэдактара, дызайнера класаў і дызайнера схемы базы даных. Visual Studio дазваляе ствараць і падключаць іншыя праграмы (плагіны) для пашырэння функцыянальнасці практычна на кожным узроўні, уключаючы дадаванне падтрымкі сістэм кантролю версій зыходнага кода (як напрыклад, Subversion і Visual SourceSafe), дадаванне новых набораў інструментаў (напрыклад, для рэдагавання і візуальнага праектавання кода на прадметна-арыентаваных мовах праграмавання ці інструментаў для іншых аспектаў цыклу распрацоўкі праграмнага забеспячэння (напрыклад, кліент Team Explorer для працы з Team Foundation Server).
Кампаненты Visual Studio уключае адзін ці некалькі кампанентаў з наступных: Visual Basic .NET, а да яго з’яўлення — Visual Basic Visual C++ Visual C# Visual F# (уключаны пачынаючы з Visual Studio 2010) Шматлікія варыянты пастаўкі таксама ўключаюць: Microsoft SQL Server або Microsoft SQL Server Express У мінулым, у склад Visual Studio таксама ўваходзілі прадукты: Visual InterDev Visual J++ Visual J# Visual FoxPro Visual Source Safe — файл-серверная сістэма кіравання версіямі
Версіі Да выхаду Visual Studio Version 4.0 асяроддзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro і Source Safe пастаўляліся ў якасці самастойных пакетаў. Афіцыйная<br/ >назва Кодавая<br/ >назва Унутраная<br/ >версія Версія.NET Framework Дата<br/ >выхаду Visual Studio 4.0 Вясна 1995 Visual Studio 97 Boston 5.0 1997 Visual Studio 6.0 Aspen 6.0 1998-06 Visual Studio .NET (2002) Rainier 7.0 1.0 2002-02-13 Visual Studio .NET 2003 Everett 7.1 1.1 2003-04-24 Visual Studio 2005 Whidbey 8.0 2.0 2005-11-07 Visual Studio 2008 Orcas 9.0 3.5 2007-11-19 Visual Studio 2010 Dev10/Rosario 10.0 4.0 2010-04-12 Visual Studio 11 Beta 11.0 4.5 2012-03-01
Дадаткі
Visual Studio пабудавана на архітэктуры, якая падтрымлівае магчымасць выкарыстання ўбудавальных дадаткаў () — плагінаў ад іншых распрацоўшчыкаў, што дазваляе пашыраць магчымасці асяроддзя распрацоўкі.
Некаторыя з найбольш папулярных дадаткаў: ReSharper Visual Assist X AnkhSVN — свабодная рэалізацыя кліента Subversion у Visual Studio .NET 2002, 2003 (1-я версія) і 2005, 2008, 2010 (2-я версія).
Гл. таксама .NET Framework SharpDevelop — свабоднае асяроддзе распрацоўкі для C#, Visual Basic .NET і Boo. MonoDevelop
Спасылкі Лагатып Microsoft Visual Studio 2010 у высокай якасці (1568x611px, png) «Visual Studio .NET» і іншыя прадукты для распрацоўкі Раздзел «Microsoft Visual Studio» на сайце Майкрасофт Visual C# Developer Center Visual Studio 2005 Express Editions Service Pack 1 Visual Studio 2005 Service Pack 1. Нататкі пра выпуск Visual Studio 2008 Readme -> Supported Operating Systems Відэаролікі з практычнымі саветамі па Visual Studio Старонка загрузкі Visual Studio 2010 Агляд новых магчымасцяў Visual Studio 2010 Даклад «Visual Studio 2010 для вэб-распрацоўшчыка» Праграмныя абнаўленні Visual Studio Visual Studio 2010 Service Pack 1
* Катэгорыя:Microsoft