Зва́наеТаксама вядома пад назвай Салдацкае — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Званіца (прыток Дрысы).

Плошча паверхні возера 1,28 км², даўжыня 1,78 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3 м, сярэдняя складае каля 1,9 м. Аб’ём вады 2,49 млн м³. Катлавіна Званага рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 8—9 (на захадзе і паўднёвым усходзе) да 15—30 метраў. Схілы катлавіны стромкія, складзеныя з суглінкаў і супесяў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і сплавінныя. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем.

Возера Званае слабапраточнае, эўтрофнае. Упадаюць ручаі, выцякае рака Званіца. Надводная расліннасць распаўсюджана паласой да 40 метраў уздоўж берагоў, падводная ўкрывае амаль усю паверхню дна возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лінь, карась, плотка і іншыя віды рыб.

На паўночным беразе возера вёска Званае.

Літаратура Міронаў В. Р. Званае возера. //

Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Спасылкі Званае возера

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна