Славя́нск () — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на рацэ Казённы Тарэц (прыток Северскага Данца, басейн Дона). Уваходзіць у Краматорскую агламерацыю.
Гісторыя У XVI ст. на тэрыторыі сучаснага Славянска пачалі сяліцца беглыя сяляне з іншых частак Украіны. У 1645 дзеля абароны ад набегаў татараў казакі збудавалі крэпасць Тор. З тых часоў Славянск — цэнтр здабычы солі і гандлю ёй. Існуе таксама іншая версія заснавання горада: пад прыкрыццём Маяцкая астрога ў 1664 распачалося дзяржаўнае (па—татарску казённае) солеварэнне на Торы, якое знаходзілася пад няспыннай аховай, што спрыяла фарміраванню тут сталага насельніцтва. Вынікам чаго стала ў 1676Славянск // С. 504. заснаванне мястэчка Тор, у якім на пачатак 1677 ужо пражывала 245 украінскіх сем’яў.
У 1685—1764 Тор — соценнае мястэчка Ізюмскага палка. У 1784 паселішча перайменавалі ў Славянск (пазней Славянскае). Адначасна яно атрымала статус горада і стала цэнтрам павета Кацярынаслаўскага намесніцтва. У 1787 Славянск увайшоў у склад Ізюмскага павета Слабадской-Украінскай (з 1835 — Харкаўскай) губерні. З 1880-х чыгуначны вузел.
У 1930-я пачаўся рост прамысловасці Славянска. 19 красавіка 2011 горад атрымаў статус курорта дзяржаўнага значэння.
Вайнныя дзеянні
Пачынаючы з красавіка 2014 г. горад стаў арэнай баявых дзеянняў паміж сепаратысцкімі групоўкамі і ўкраінскімі сілавікамі. Узброены канфлікт пачаўся ў ноч 11 красавіка 2014, калі ўзброеныя аўтаматамі сепаратысты захапілі райаддзел міліцыі і вывесілі там сцяг РасііСепаратисти на Донбасі захопили облпрокуратуру та міськвідділ міліції // Українська правда, 11 квітня 2014. Да 25 красавіка украінскім войскам удалося акружыць горадНацгвардія оточила Слов’янськ і заблокувала всі в’їзди // Тиждень.ua, але толькі 5 ліпеня ўкраінскія ваенныя цалкам вызвалілі горадВооруженные сепаратисты покинули Славянск // Радио «Эхо Москвы».
Насельніцтва 1971 — 134,5 тыс. чал.Славянск // 2000 — 130 тыс. чал. 2012 — 118 тыс. чал.
Эканоміка Транспартны вузел Данбаса. Прадпрыемствы з вытворчасці соды, керамічных вырабаў, заводы цяжкага машынабудавання, алоўкавая, мэблевая фабрыкі і іншае. Здабыча кухоннай солі. ГРЭС.
Адукацыя і навука Данбаскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
Турыстычная інфмармацыя Славянск — адзін з найстарэйшых гразелячэбных курортных цэнтраў Украіны. З 19 красавіка 2011 г. з’яўляецца курортам дзяржаўнага значэння. У горадзе дзейнічае краязнаўчы музей.
Вядомыя асобы Мікалай Іларыёнавіч Сямейка (1923—1945) — двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў Славянску. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Славянск // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці