Зако́зель. Сустракаецца таксама варыянт Зако́зелле, н. (, ) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Закозельскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Драгічын, за 118 км ад Брэста.
Гісторыя У XVIII ст. гэтыя землі атрымала палеская галіна роду Арэшкаў (Ажэшкаў). У XIX ст., калі гаспадаром маёнтка быў Нікадзім Ажэшка, тут паўстаў сядзібны дом, парк плошчай 30 гектараў і капліца-пахавальня, збудаваная ў 1839 г. у неагатычным стылі па праекце Францішка Яшчалда, які таксама ўдзельнічаў у стварэнні палаца Пуслоўскіх у Косаве.
Згодна з некаторымі сцвярджэннямі, у капліцы пасля падаўлення паўстання 1863—64 гг. хаваўся нейкі час Рамуальд Траўгут, што ўзначальваў Кобрынскі паўстанцкі атрад. Калі яго пошукі пакрысе пачалі сціхаць, Эліза Ажэшка вывезла яго ў Польшчу.
Пасля падаўлення паўстання мужа Элізы Ажэшка — Пятра саслалі ў Пермскую губерню, маёнтак у Людвінове, што недалёка, канфіскавалі. У 1893 г. Закозель перайшоў графіні Бабрынскай, якая ўпарадкавала маёнтак, а капліцу пакінула ў нязменным стане.
З 1970 года цэнтр сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 снежня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308)..
Насельніцтва 1997 год — 767 жыхароў, 310 двароў.
Славутасці
Сядзібна-паркавы комплекс Ажэшкаў — Капліца-пахавальня Ажэшкаў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна Катэгорыя:Закозельскі сельсавет