Закон Клейтана (Clayton Antitrust Act 1914) — федэральны закон ЗША, які рэгуляваў дзейнасць трэстаў.thumb|Генры КлейтанПрыняты Кангрэсам і 15 кастрычніка 1914 падпісаны Прэзідэнтам Вудра Вільсанам. Атрымаў назву ад імя распрацоўшчыка законапраекта — Генры Клейтана.

Згодна з законам Клейтана:

абмяжоўвалася дзейнасць трэстаў (была забаронена коштавая дыскрымінацыя і продаж тавару "ў нагрузку") для кантролю над дзейнасцю трэстаў стваралася Федэральная гандлёвая камісія

У адрозненне ад прынятага раней ў 1890 першага Федэральнага антытрэстаўскага закона Шэрмана, вызваляў ад пераследаў рабочыя і фермерскія арганізацыі.

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.329

Спасылкі Поўны тэкст антытраставага акта Клейтана

Катэгорыя:Крыніцы права ЗША Катэгорыя:Канкурэнтнае права Катэгорыя:1914 год у праве