Макс Клінгер (ням. Max Klinger; ,  — , , цяпер Наўмбург) — нямецкі мастак, графік і скульптар, прадстаўнік сімвалізму.

Жыццё і творчасць Вучыўся маляванню ў Карлсруэ ў жанравага мастака К.Гусова, тады ж зрабіў па замове серыю малюнкаў з антычных статуй. Пераехаўшы ў Берлін, падпаў пад уплыў гістарыязаванага стылю Менцаля. Першыя мастацкія работы ў жывапісе і графіцы адносяцца да 1878 года. У 1879 г. малюе палатно «Смерць Цэзара» (Лейпцыг, Музей выяўленчага мастацтва), якое стала цэнтральным у развіцці нямецкага гістарычнага сімвалізму.

Вялікае значэнне ў творчасці Клінгера займала графіка, у якой ён быў віртуозным майстрам і якой ён у сваёй кнізе «Жывапіс і маляванне», якая выйшла ў 1891 годзе, надае асаблівае, самастойнае значэнне ў адлюстраванні знешняга свету. Пры гэтым Клінгер лічыў, што графіцы ўласціва перадаваць дэманічна-цёмныя аспекты жыцця, адэкватна выяўляецца ў лінейнай і кантраснай манеры, што дазваляе разглядаць Клінгера як аднаго з папярэднік сюррэалістаў. Сваёй мэтай у мастацтве Клінгер бачыў аб’яднанне жывапісу, пластыкі і архітэктуры. Напісаныя Клінгерам рэлігійныя карціны паказваюць уплыў на майстроў італьянскага Рэнесансу.

Выбраныя працы

Жывапіс «Ева і Будучыня» 1880 «Фантазія Брамса» 1894 «Вечар» 1872 Дармштат, Зямельны музей Гесэна «Прысуд Парыса» 1885/87 Вена, Новая Галерэя музея гісторыі і мастацтвы «Хрыстос у Алімпіі» 1897 Лейпцыг, Музей выяўленчага мастацтва

Скульптура «Бетховен» 1902 Лейпцыг, Музей выяўленчага мастацтва «Саламея» 1920 Вуперталь, Музей фон дэр Хейдта

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.344 Die Welt der Malerei Köln, 1990 M.Gibson: Symbolismus Köln, 2006

Спасылкі

http://www.max-klinger.com/

Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Скульптары Германіі Катэгорыя:Берлінскі сецэсіён Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Экслібрысісты Катэгорыя:Выпускнікі Прускай акадэміі мастацтваў