Карл Густаў Адольф Кніс (ням.: Karl Gustav Adolf Knies; 29 сакавіка 1821, Марбург, - 3 жніўня 1898, Гайдэльберг) — нямецкі эканаміст, прадстаўнік гістарычнай школы ў палітэканоміі. З'яўляўся прафесарам Марбургскага, Фрайбургскага і Гайдэльбергскага ўніверсітэтаў.

Асноўныя творы "Палітычная эканомія з пункту гледжання гістарычнага метаду" (Die politische Ökonomie vom Standpunkte der geschichtlichen Methode, 1853); "Грошы і крэдыт" (Geld und Credit, 1873-1879).

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.363

Спасылкі Біяграфія К. Кніса

Катэгорыя:Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Эканамісты XIX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта