Іржы Коларж (, 24 верасня 1914, Процівін — 11 жніўня 2002, Прага) — чэшскі паэт, пісьменнік і мастак.

Жыццё і творчасць Іржы Коларж значную частку свайго жыцця правёў у горадзе Кладна. У 1932 годзе ён заканчвае навучанне на столяра. У 1945 уступае ў Камуністычную партыю Чэхаславакіі, з якой пасля быў выключаны. У 1952—1953 гадах быў у зняволенні. У 1977 І.Коларж падпісвае Хартыю 77. З’ехаўшы неўзабаве пасля гэтага на навучанне ў Францыю, адмовіўся вярнуцца на радзіму. У 1984 годзе Коларж дамагаецца французскага грамадзянства. У 1997 годзе ён вяртаецца ў Чэхію.

І.Коларж быў адным з заснавальнікаў у 1942 годзе аб’яднання паэтаў і мастакоў «Група 42», быў членам саюза мастакоў Чэхаславакіі Umělecká beseda. Коларж быў адным з самых вядомых чэшскіх сучасных мастакоў. Асабліва папулярнымі з’яўляюцца створаныя ім калажы. Першая яго персанальная выстаўка адбылася ў 1937 годзе. Ён быў таксама ўдзельнікам выстаў сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 6 (1977) у Касэле. У 1999 годзе мастак быў узнагароджаны прэміяй Ганса-Тэа Рыхтэра Саксонскай акадэміі мастацтваў.

Першым паэтычным зборнікам І.Коларжа з’яўляецца «Гады ў днях», які выйшаў у 1949 годзе. З паэтычных яго твораў найбольш вядомыя яўляюцца вершы зборніка «Печань Праметэя» (1979). Кніга складаецца з многіх, не звязаных паміж сабой, частак і ўяўляе маралізатарскі твор, які асуджае таталітарызм у любой яго праяве. Акрамя вершаў, пісаў таксама мастацкую прозу, эсэ, кнігі для дзяцей, п’есы.

І.Коларж займаўся таксама мастацкім перакладам, у прыватнасці твораў Т. С. Эліёта, У. Уітмена, Э. Лі Мастэрса.

Асобныя вершы Коларжа пераклала Марыя МартысевічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.381 Madla Vaculíková : Drahý pane Kolář, Mladá fronta, 1994, ISBN 80-204-0487-2 Charlotta Kotik: Jiri Kolar Transformations, Buffalo Fine Arts/Albright-Knox Art Gallery, 1978, ISBN 0-914782-19-3 Thomas M. Messer : Kolar — Chiasmage: Selections from the Guggenheim, Katonah Gallery, 1988, ISBN 0-685-45726-5 Astrid Winter, Metamorphosen des Wortes. Der Medienwechsel im Schaffen Jiří Kolář, Wallstein Verlag: Goettingen 2006

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся 24 верасня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1914 годзе Катэгорыя:Памерлі 11 жніўня Катэгорыя:Памерлі ў 2002 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Празе Катэгорыя:Паэты Чэхіі Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Перакладчыкі Чэхіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За заслугі» 2 ступені, Чэхія