Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 снежня 1944 года «Аб зацвярджэнні медалю „За абарону Савецкага Запаляр’я“ і аб узнагароджанні гэтым медалём удзельнікаў абароны Савецкага Запаляр’я». Аўтар малюнка медаля — падпалкоўнік В. Алаў з дапрацоўкамі мастака А. І. Кузняцова.
Медалём узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Запаляр’я — ваенныя Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Перыядам абароны Савецкага Запаляр’я лічыцца 22 чэрвеня 1941 — лістапад 1944 года.
Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Каўказа».
Па стане на 1 студзеня 1995 года медалём «За абарону Савецкага Запаляр’я» узнагароджана прыблізна 353240 чалавек.
Спасылкі
Медалі і ордэны СССР
За абарону Савецкага Запаляр’я Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе