Францішак Копечны (4 кастрычніка 1909, Урчыцы — 27 сакавіка 1990, Врагавіцы) — чэшскі славіст і багеміст. Займаўся этымалогіяй і дыялекталогіяй.
Біяграфія Нарадзіўся ва Урчыцах, у кастрычніку 1909 года, праз некалькі гадоў перабраўся з бацькамі ў Врагавіцы. Вучыўся ў гімназіі, а потым на філасофскім факультэце Масарыкава ўніверсітэта ў Брно па спецыяльнасці «чэшская і нямецкая мовы». Доктарскую ступень атрымаў у 1935 годзе. Атрымаў прапанову працаваць над стварэннем чэшскай мовы, але не прыняў яе.
З 1945 года прафесар славістыкі Оламаўцкага ўніверсітэта. У 1952 годзе пераходзіць у Інстытут славістыкі Чэшскай акадэміі навук. У лістападзе 1970 года атрымаў медаль І. Добраўскага, а праз шэсць гадоў выйшаў на пенсію.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне этымалогіі, сінтаксісу, дыялекталогіі славянскіх моў, культуры і філасофіі мовы: «Асновы чэшскага сінтаксісу» (1958). «Трыванне дзеяслова ў чэшскай мове» (1962). Галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Этымалагічнага слоўніка славянскіх моў» (т. 1—2, 1973—1980), у якім спалучаны сінтаксічны і этымалагічны аналізы. Складальнік «Этымалагічнага слоўніка чэшскай мовы» (1952), «Асноў агульнаславянскага слоўнікавага саставу» (1981, у сааўтарстве) і інш. Галоўны рэдактар «Слоўніка стараславянскай мовы» (вып. 1, 1958).
Публікацыі Úvod do studia jazyka českého, 1947—1948 Jazyk český a slovenský, 1948 Základy české skladby, 1952 Etymologický slovník jazyka českého, 1952, в соавторстве с Іозефам Голубам Nářečí Určic a okolí — Prostějovský úsek hanáckého nářečí centrálního, 1957 Slovesný vid v češtině, 1962 Etymologický slovník slovanských jazyků — Slova gramatická a zájmena. Sv. 1, Předložky. Koncové partikule, 1973 Průvodce našimi jmény, 1974 Etymologický slovník slovanských jazyků — Slova gramatická a zájmena. Sv. 2, Spojky, částice, zájmena a zájmenná adverbia, 1980 Základní všeslovanská slovní zásoba, 1981 Jména obcí a osad prostějovského okresu, 1985 Čtení o jménech, 1988
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Славісты Чэхіі Катэгорыя:Этымолагі Катэгорыя:Выпускнікі Масарыкава ўніверсітэта