Адольф Ко́сарак (; , Гералец каля г. Гумпалец, Маравія — , Прага) — чэшскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай школы рэалістычнага пейзажа 19 ст.

Біяграфія А. Косарак пачаў маляваць яшчэ ў дзяцінстве, аднак сціснутыя жыццёвыя акалічнасці не дазволілі яму адразу прысвяціць сябе мастацкай творчасці. Толькі пры фінансавай падтрымцы архібіскупа Пражскага Б. Шварцэнберга і ва ўзросце больш за 20-ці год Косарак паступае ў Пражскую акадэмію мастацтваў, якую скончыў ў 1855 годзе. Быў вучнем і паслядоўнікам мастацкай школы Макса Гаўсгофера.

А. Косарак шмат падарожнічаў, наведаў Баварыю, Альпы; ў 1856 годзе — востраў Руген.

Мастак памёр ад сухотаў ва ўзросце 29 гадоў.

Творчасць Творчасці ўласцівы паступовы пераход ад пейзажа ідэалізавана-рамантычнага да заснаванага на непасрэдным назіранні натуры, прастата матываў і паэтычнае адлюстраванне станаў прыроды, перадача асаблівасцей ландшафту Чэхіі і Маравіі: «Змрок» (1853), «Матыў з Пардубіцаў» (1854), «Пейзаж з каменным мостам» (1855), «Чэшскі пейзаж» (каля 1858), «Пейзаж з капліцай» (каля 1859) і інш. Многія яго работы выстаўлены ў Нацыянальнай галерэі, у горадзе Прага.

Выбраныя палотны Bouře na horách (Бура ў гарах) Před bouří (Перад бурай) Selská svatba (Сельскае вяселле) Česká krajina (Чэшскі край) Horské jezero v bouři (Горнае возера ў буру) Stmívání Podzimní jitro Motiv od Pardubic Krajina s čápem Rovina pod mraky Krajina s větrným mlýnem Zimní noc Hřbitov u moře Osamělá krajina Motiv z Kokořínských údolí Krajina s poutníky Krajina s procesím Zimní večer Krajina s dřevěným mostem Krajina s kaplí 1858 — Letní krajina Krajina s povozem na úvozové cestě

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Чэхіі Катэгорыя:Выпускнікі Пражскай акадэміі мастацтваў