Lada Kalina (Лада Каліна, ) — сямейства легкавых аўтамабіляў Lada. Выпускалася з 2004 да 2018 года.
Гісторыя thumb|left|Першая серыйная Lada Kalina ў музеі АўтаВАЗа Распрацоўка аўтамабіля распачата ў 1993 годзе. У 1998 аўтамабіль атрымаў назву Лада Каліна. Прататыпы дэманстраваліся ў 1999 — хэтчбэк, у 2000 — седан і ў 2001 — універсал.
Першынцам новага сямейства стаў седан (ВАЗ-1118), які сышоў з канвеера 18 лістапада 2004 года. Для вытворчасці «Каліны» была пабудавана новая лінія, з заяўленай праектнай магутнасцю 220 тысяч аўтамабіляў у год. На пачатку вытворчасці дзённы тэмп зборкі складаў 335 штук. З восені 2005 года поўнасцю былі запушчаныя аўтаматызаваныя комплексы па зварцы і афарбоўцы кузаваў.
21 ліпеня 2006 пачата зборка пяцідзверных хэтчбэкаў (ВАЗ-1119), а ў жніўні 2007 года выпушчаны аўтамабіль у кузаве ўніверсал (ВАЗ-1117). З сярэдзіны 2008 года стала выпускацца спартыўная версія Lada 1119 — Lada Kalina Sport.
У жніўні 2007 года з-за дэфекту ў рулявой калонцы прыйшлося адклікаць 6200 аўтамабіляў, вырабленых у снежні 2005 — студзені 2006. Яны былі адрамантаваныя дылерам ААТ кампаніяй «Бранск-Лада».
З-за дэфекту ліцця картэра рулявога механізму завод адклікаў 171 аўтамабіль Lada Kalina, якія былі выпушчаныя 24 — 25 мая 2006 года. Акрамя таго, з-за дэфектаў апор рухавіка былі адкліканыя 8,4 тысячы аўтамабіляў Lada Kalinaautogazeta.com — The Search Engine that Does at InfoWeb.net .
Улічваючы агульны аб’ём прададзеных аўтазаводам машын гэтай маркі, амаль 80 % аўтамабіляў Lada Kalina, якія былі выраблены заводам у 2006 годзе, утрымлівалі дэфектыhttp://modeli.vazik.ru/vaz/vaz-1118.htm.
Для выключэння магчымай няспраўнасці ў працы паліўнай сістэмы АўтаВАЗ аб’явіў аб адклiканнi 70.000 аўтамабіляў Lada Kalina, вырабленых з кастрычніка 2011 па сакавік 2012 года.
1 мая 2011 года быў спынены выпуск аўтамабіля Lada Kalina у кузаве седан, які быў заменены новым аўтамабілем Lada Grantahttp://www.rian.ru/company/20110501/369911843.html «АўтаВАЗ» спыняе выпуск Lada Kalina у кузаве седан, 011-05-01, РІА Навіныhttp://news.auto.ru/news/8699. Што датычыцца мадыфікацый хетчбэк і ўніверсал, то іх выпуск яшчэ працягваўся некаторы час. 1 сакавіка 2013 года АўтаВАЗ завяршыў вытворчасць аўтамабіляў Лада Каліна першага пакалення. За 9 гадоў з канвеера сышло каля 760 тыс. машынПрэс-цэнтр ААТ «АўтаВАЗ» — АўтаВАЗ развітваецца з першым пакаленнем LADA Kalina (01.03.13).
Абнаўленне 2013 года
Пад канец жніўня 2012 года на Маскоўскім міжнародным аўтасалоне (ММАС-2012) былі прадстаўленыя рэстайлінгавыя аўтамабілі Lada KalinaАВТОВАЗ паказаў на Маскоўскім аўтасалоне Lada Kalina 2 З’явіліся першыя фатаграфіі абноўленай «Каліны» . Аўтамабілі атрымалі новы дызайн экстэр’еру і інтер’еру.
Месца седана заняла мадэль Lada Granta, а абноўленая «Каліна» стала выпускацца толькі ў кузавах хэтчбэк (ВАЗ-2192) і ўніверсал (ВАЗ-2194), якім у мадэльным шэрагу адзведзена месца паміж Lada Granta і Lada PrioraАфіцыйны сайт — АВТОВАЗ паказаў свае навінкі, 29.08.2012 .
Серыйная вытворчасць другога пакалення Lada Kalina пачалася ў 2013 годзе. 16 мая — у кузаве хэтчбекhttp://www.lada-auto.ru/cgi-bin/xml1.pl?step=view_one_news&bind1=121, а 17 верасня — універсалhttp://ladamedia.ru/news/start_proizvodstva_universalov_novoi_lada_kalina .
Lada Kalina Sport другога пакалення выйшла ў продаж 6 жніўня 2014 годаhttp://www.lada.ru/press-releases/102443.html www.lada.ru — АВТОВАЗ выпустил в продажу LADA Kalina Sport. 06.08.2014 . Lada Kalina Sport абсталявана 118-моцным 16-клапанным рухавіком аб’ёмам 1.6 л, які дазваляе дасягаць 100 км/г за 9,5 секунд і развіваць максімальную хуткасць 197 км/г. Аўтамабіль атрымаў абноўленую сістэму ўпуску і выпуску, 5-ступеньчатую механічную каробку перадач са збліжанымі перадачамі і тросавым прывадам, рулявое кіраванне, паменшаны на 20 мм дарожны прасвет, газанапоўненыя амартызатары, 16-цалёвыя нізкапрофільныя колы і абвісь спартыўнага стылю.
У жніўні 2014 годзе пачалася вытворчасць Lada Kalina CrossИзготовлена предсерийная партия LADA Kalina Cross // lada.ru . Мадыфікацыя адрозніваецца молдынгамі, накладкамі на колавых арках і парогах, устаўкамі на панэлі прыбораў. Дарожны прасвет павялічаны на 23 мм. Машына мае больш жорсткія стабілізатары папярочнай устойлівасці, змененыя месцы мацавання спружын і новыя амартызатары.
+ 2017 2018 2019 653 341 94
Мадыфікацыі ВАЗ-1118 / Lada 1118 — седан, базавая мадэль сямейства. Выпускаўся з 18 лістапада 2004 года па 1 мая 2011 года (выпуск часова прыпыняўся з сакавіка па верасень 2009 года). ВАЗ-1117 / Lada 1117 — мадыфікацыя ўніверсал. Выпускаўся з 26 снежня 2007 года па 1 сакавіка 2013 года; ВАЗ-1119 / Lada 1119 — мадыфікацыя з кузавам хэтчбэк. Выпускаўся з канца 2006 года па 1 сакавіка 2013 года; Лада Каліна Sport — спартыўная мадыфікацыя хэтчбека Lada 1119, выпускаецца з сярэдзіны 2008 года.
Тэхнічныя характарыстыкі Да 2007 года аўтамабілі прапаноўваўся толькі ў адной камплектацыі — «Норма» з васьміклапанным рухавіком 1,6 л. Пазней шэраг варыянтаў выканання быў пашыраны да трох асноўных: «стандарт», «норма», «люкс». Для кожнай мадэлі сямейства Lada Kalina прадугледжана дзве версіі рухавіка: 16-клапанны аб’ёмам 1,4 літра або 8-клапанны аб’ёмам 1,6 літраhttp://www.lada-auto.ru/cgi-bin/pr.pl?id=0&id_article=40923&prev=83.
Мадэль: 1118 1119 1117 Lada Kalina SportВыпуск:2004—20112006—20132007—20132008—2013 Кузаў: Апорны, сталёвы Тып:чатырохдзверны седанпяцідзверны хэтчбэкпяцідзверны ўніверсалпяцідзверны хэтчбэкКолькасць месцаў: 5 Памеры Д × Ш × В: 4040 3850 4040 3905 1700 1700 1700 1700 1500 1500 1500 1480 Колавая база, мм: 2470 2475 Каляіна пярэдняя / задняя 1430 / 1410 1440 / 1405 Падрыхтаваная маса, кг 1080 1155 1185 1080 Поўная маса, кг 1555 1555 1585 1555 Аб’ём багажніку 400 235 / 545* 350 / 650* 235 / 545* Рухавік: бензінавы, чатырохтактны, з размеркаваным упырскам паліва з электронным упраўленнем 1,6 8V : 1596 см³, 8V, 60 кВт пры 5100 аб / хв 1,4 16V : 1390 см³, 16V, 65,5 кВт пры 5600 аб / хв 1,6 16V : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв 1,4 16V : 1390 см³, 16V, 65,5 кВт пры 5600 аб / хв 1,6 16V : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв Прывад: пярэдні Каробка перадач: механічная, 5-ступеньчатая Падвеска: Спераду: незалежная, спружынная, McPherson; Ззаду: паўзалежная, спружынная Тормазы: Дыскавыя Рулявое кіраванне: рулявы механізм тыпу «шасцярня-рэйка» з электрамеханічным узмацняльнікам * З раскладзеным заднім сядзеннем
Для новай Kalina прапанавана тры варыянты рухавікоўhttp://www.zr.ru/content/news/530192-avtovaz_obnarodoval_oficialnyje_foto_i_tehdannyje_novoj_lada_kalina/ АўтаВАЗ апублікаваў афіцыйныя фота і тэхзвесткі новай Lada Kalina: 8-клапанны рухавік 11186/21116 з палегчанай ШПГ (1,6 л, 87 к.с.). Рухавік агрэгатаваны з механічнай каробкай перадач з тросавым прывадам. (Камплектацыі «Стандарт» і частка камплектацыі «Норма»). 16-клапанны рухавік 21126 (1,6 л, 98 к. с.) з 4-ступеньчатай аўтаматынай каробкай перадач фірмы Jatco. 16-клапанны рухавік 21127 з мадэрнізаванай сістэмай упуску (1,6 л, 106 к. с.), з механічнай каробкай перадач з тросавым прывадам.
Аўтамабіль прапаноўваўся ў дзевяці каляровых варыянтахhttp://www.kolesa.ru/news/2012/08/29/mmas-2012_debyutirovalo_vtoroe_pokolenie_lada_kalina ММАС-2012: дэбютавала другое пакаленне Lada Kalina.
Мадэль: 2192http://www.lada.ru/cgi-bin/models.pl?model_id=6656161&branch=tth www.lada.ru — LADA Kalina хэтчбек. Технические характеристики 2194http://www.lada.ru/cgi-bin/models.pl?model_id=6656162&branch=tth www.lada.ru — LADA Kalina универсал. Технические характеристики LADA Kalina Sporthttp://www.lada.ru/cgi-bin/models.pl?model_id=8051062&branch=tth www.lada.ru — LADA Kalina Sport. Технические характеристики Выпуск:05.2013—08.201809.2013—08.201808.2014—08.2018 Кузаў: Апорны, сталёвыТып:пяцідзвярны хетчбэкпяцідзвярны ўніверсалпяцідзвярны хетчбэкКолькасць месцаў: 5 Памеры Д × Ш × В: 3893 4084 3943 1700 1700 1700 1500 1504 1450 Колавая база, мм: 2476 2478 Каляіна пярэдняя / задняя 1430 / 1414 1430 / 1414 1431 / 1432 Падрыхтаваная маса, кг 1125 1125 1150 Поўная маса, кг 1560 1560 1626 Аб’ём багажніку 240 / 550* 355 / 670* 240 / 550 Рухавік: бензінавы, чатырохтактны, з размеркаваным упырскам паліва з электронным упраўленнем размешчаны спераду, папярочна1,6 8V, МКП : 1596 см³, 8V, 64 кВт пры 5100 аб / хв 1,6 16V, МКП : 1596 см³, 16V, 78 кВт пры 5800 аб / хв 1,6 16V, АКП : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв 1,6 16V, АКП : 1596 см³, 16V, 72 кВт пры 5600 аб / хв 1596 см³, 16V, 87 кВт пры 6750 аб / хв Прывад: пярэдні Каробка перадач: механічная, 5-ступеньчатая аўтаматычная, 4-ступеньчатая аўтаматычная, 4-ступеньчатая механічная, 5-ступеньчатая Рулявое кіраванне: рулявы механізм тыпу «шасцярня-рэйка» * З раскладзеным заднім сядзеннем
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Лада Каліна Афіцыйны сайт ААТ «АВТОВАЗ»
Kalina ВАЗ