Віктар Іванавіч Анікін (, Алатыр, Сімбірская губерня — ) — беларускі архітэктар і педагог, у канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў працаваў у Літве. Заслужаны архітэктар Беларусі (1980), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1970), прафесар (1984). Муж архітэктара Лідзіі Анікінай.
Біяграфія Скончыў у 1940 годзе архітэктурны факультэт Ленінградскага інстытута інжынераў камунальнай будаўніцтва. па спецыяльнасці «архітэктар-праекціроўшчык жылых і грамадскіх будынкаў». Быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. З 1946 года працаваў у Вільні раённым архітэктарам, затым — творчым кіраўніком у праектных арганізацыях. За гады працы ў Літве стварыў шэраг праектаў буйных грамадскіх будынкаў: стадыён «Спартак» (пасля — стадыён «Жальгірыс»), адміністрацыйныя будынкі міністэрстваў лясной прамысловасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў; прымаў удзел у праектаванні будынка Педагагічнага інстытута (цяпер — Віленскі педагагічны ўніверсітэт). Удзельнічаў у праектаванні набярэжнай К. Пожалас у Вільні.
Анікін таксама распрацаваў у суаўтарстве з іншымі архітэктарамі шэраг серый тыпавых праектаў жылых дамоў, якія атрымалі распаўсюджанне ў будаўніцтве Літвы.
У 1958 годзе пераехаў у Мінск, кіраўнік майстэрні, галоўны архітэктар у інстытуце «Белдзяржпраект». З 1964 года выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт); дацэнт кафедры архітэктуры, загадчык кафедраў архітэктуры прамысловых будынкаў і горадабудаўніцтва (1977), з 1984 года — прафесар кафедры горадабудаўніцтва. Кандыдат архітэктуры (1970).
Памёр 23 верасня 1997 года ў Мінску.
Асноўныя працы
Асноўныя працы ў Вільні: рэспубліканскі стадыён «Спартак» (1950), Зялёны мост (1952, з інжынерам Г. М. Паповым), будынкі міністэрстваў лясной прамысловасці (1953) і прамысловасці будматэрыялаў (1954), электрамеханічны тэхнікум (1956), Дзяржаўная бібліятэка Літоўскай ССР (1969), шматкватэрныя жылыя дамы па вул. Пожалас.
Асноўныя працы ў Беларусі (у аўтарскім калектыве): генплан (1961) і праекты забудовы мікрараёнаў Светлагорска (1961), генплан Пінска (1963), праект рэканструкцыі Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР (1962), ПДП жылых раёнаў і забудовы мікрараёнаў Усход (1965—1978), Серабранка (1968—1979), па вул. Чкалава (1962), Вяснянка (1986), комплекс архітэктурна-будаўнічага інстытута і навучальна-лабараторны корпус будаўнічых факультэтаў Беларускага політэхнічнага інстытута (1976—1983, сумесна з І. Есьманам) у Мінску, генплан (1965) і праект рэканструкцыі цэнтра (1968) Брэста (сумесна з Г. Трушнікавай), ПДП Усходняга раёна і праекты забудовы мікрараёнаў-1, 2 у Брэсце (1967), праект добраўпарадкавання плошчы Леніна (цяпер плошча Незалежнасці) у Мінску.
Працы Больш за 120 публікацый, у тым ліку манаграфіі: «Мікрараёны Беларусі» (Мінск, 1963), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (Масква. 1973, 1986, у аўтарскім калектыве), «Горад-герой Мінск» (Масква, 1976, з Ю. П. Грыгор’евым), «Брэсцкая крэпасць-герой» (Масква, 1981, 1985), «Архітэктурнае праектаванне жылых раёнаў» (Масква, 1987), «Горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1988, у аўтарскім калектыве).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі, ганаровымі граматамі прэзідыумаў Вярхоўнага Савета ЛітССР (1949) і БССР (1989).
Бібліяграфія Брестская крепость — герой. Москва: Стройиздат, 1981. 181 с. (Архитектура городов-героев) Жилой район крупного города: Опыт Белоруссии. Москва: Стройиздат, 1987. 190 с.
Памяць
Імя заслужанага архітэктара Беларусі (1980) Віктара Анікіна ў 2025 годзе нададзена адной з вуліц у Мінску (; ).
Літаратура
Спасылкі К 90-летию со дня рождения зодчего Аникина Партрэт аўтарства І. В. Мядзведзева — НАЦИОНАЛЬНОЕ СВОЕОБРАЗИЕ В ТВОРЧЕСТВЕ АРХИТЕКТОРА-ХУДОЖНИКА И. В. МЕДВЕДЕВА. С. 85
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Вільні Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры