Валгаградскае вадасховішча — вадасховішча, створана плацінай Волжскай ГЭС імя 22-га з’езду КПСС на Волзе, на тэрыторыі Валгаградскай і Саратаўскай абласцей Расіі. Запаўненне вадасховішча адбывалася на працягу 1958—1961 гг.
Плошча 3117 км², аб’ём 31,5 км³, даўжыня 540 км, найбольшая шырыня 17 км, сярэдняя глыбіня 10,1 м. Па сваёй плошчы Валгаградскае вадасховішча саступае толькі Куйбышаўскаму і Рыбінскаму.
Катэгорыя:Вадасховішчы Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Волга