Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Арменія (НАН РА) — вышэйшая навуковая арганізацыя, якая арганізуе, ажыццяўляе і каардынуе фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў розных галінах навукі на тэрыторыі Рэспублікі Арменія. Акадэмія аб'ядноўвае ў сваім складзе навукова-даследчыя інстытуты, прыраўнаваныя да іх ўстановы і орган кіравання — прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук, які ўключае больш за 50 навуковых і іншых устаноў.

Агульная колькасць супрацоўнікаў Акадэміі складае больш за 3700 чалавек (у тым ліку: 87 правадзейных членаў Нацыянальнай акадэміі навук, 18 членаў-карэспандэнтаў, 323 дактары навук, 1006 кандыдатаў навук).

Прэзідыум Акадэміі і вялікая частка яе падраздзяленняў знаходзяцца ў Ерэване, сталіцы Арменіі, іншыя падраздзяленні размешчаны ў Гюмры, Севане, Гарысе, Ванадзоры і Капане. Астранамічныя даследаванні праводзяцца ў Бюраканскай астрафізічнай абсерваторыі.

Прэзідэнты Іосіф Арбелі (1943—1947) Віктар Амбарцумян (1947—1993) Фадзей Саркісян (1993—2006) Радзік Мартырасян (з 17 мая 2006)

Гл. таксама Лія Лявонаўна Асіпян Сільва Барунакаўна Капуцікян Србуі Сцяпанаўна Лісіцыян

Спасылкі Афіцыйны вэб-сайт Акадэміі навук Арменіі

Арменія Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе