Міхаіл Трафімавіч Анішчык () — беларускі палітык, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1963).
Біяграфія Нарадзіўся 16 кастрычніка 1905 года ў в. Була Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер — Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці).
Член УКП (б) з 1925 года. З 1926 года — у Беларускай сялянска-рабочай грамадзе. У 1929 годзе — сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. У 1934 года — сакратар Слонімскага акруговага камітэта КПЗБ. За рэвалюцыйную дзейнасць тройчы заключаны ў турму.
У 1939 годзе падчас уз’яднання Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй ствараў атрады рабочай гвардыі. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР — старшыня Слонімскага гарвыканкама.
У гады Вялікай Айчыннай вайны — у Чырвонай Арміі, з чэрвеня 1943 года — у тыле ворага, памочнік упаўнаважанага ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобласці, кіраўнік Слонімскага межрайпартцэнтра КП(б)Б, рэдактар яго падпольнага органа — газеты «Вольная праца».
Пасля вайны — на партыйнай і савецкай рабоце. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1963 гадах.
Памёр 8 лютага 1973 года.
Крыніцы
Літаратура
ЭГБ, т. 1.
Катэгорыя:Члены БСРГ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў Беларусі Катэгорыя:Старшыні Слонімскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Слоніма