thumb|200px|Акно — від знадворку Акно́ (аконны праём) ці вітраж — адмыслова задуманая ў канструкцыі будынка архітэктурная дэталь будаўніцтва: праём у сцяне, як служыць для паступлення святла ў памяшканне і вентыляцыі. Размяшчэнне, колькасць і памеры вокнаў адыгрываюць важную ролю ў праектаванні будынка. Вокны з'яўляюцца галоўнай (да 50%) крыніцай цепластрат у будынках.
Гісторыя
Паводле археалагічных даследаванняў, на тэрыторыі Беларусі найбольш архаічнае акно мела форму адтуліны ў 2 сумежных вянках зруба, звычайна ў верхняй або сярэдняй яго частцы. Вядома і валаковае акно, якое зачынялася звонку спецыяльнай засаўкай — «волакам» (выяўлена ў пабудовах Бярэсця XII — XIII стст., захавалася ў сялянскіх хатах да пачатку XX ст.). У каменным дойлідстве часоў Кіеўскай Русі ўжываліся ў асноўным 2 тыпы аконных праёмаў. Адзін — проосты арачны праём з паралельнымі шчокамі (вядомы з IX ст.), часам заглыблены з боку фасада ў дэкаратыўную нішу. Такія праёмы часам групаваліся па 2,3 і больш. З сярэдзіны XVI ст. пашырыўся другі праём з раструбам і вонкавымі адкосамі, перакрыты 2 канічнымі арачнымі перамычкамі, злучанымі вузкім бокам. У храмах сустракаюцца маленькія аконныя праёмы ў выглядзе круглых або крыжападобных адтулін, што асвятляюць храм, унутрысценавыя лесвіцы, праходы. У XI — XII стст. акно мела драўляныя (дашчаныя) аканіцы з радамі круглых адтулін дыяметрам 15—20 см, у якія ўстаўляліся шыбкі. Паміж круглымі часам праразалі трохвугольныя, ромбападобныя ці квадратныя адтуліны. У 2-й палове XIII — 1-й палове XVI стст. пашыраны арачнае акно (выкарыстоўвалася як байніца) і са спічастым завяршэннем. У XVI — XVIIст. акно ў замкавых палацах мела вапнавае абрамленне. Прамавугольныя, лучковыя, арачныя, паўцыркулярныя, крыжовыя праёмы закрываліся зашклёнымі рамамі з драўлянымі і алавянымі пераплётамі. У іх устаўлялі шкляныя круглыя, прама-, трох- ці шматвугольныя шыбкі або вітражы. У дамах невялікіх сядзіб замест шкла выкарыстоўвалі слюду, насычаную спецыяльнай смалой паперу, пергамент або палатно.
Гл. таксама Ліштва Скразняк Будынак Перапланоўка Архітэктура
Літаратура
Подъяпольский, С. С., Бессонов, Г. Б., Беляев, Л. А., Постникова, Т. М. Реставрация памятников архитектуры: Учеб. пособие для архитектурных спец. высших учебных заведений / С. С. Подъяпольский, Г. Б. Бессонов, Л. А. Беляев, Т. М. Постникова; Под общ. ред. С. С. Подъяпольского. — М.: Стройиздат, 1988. — 264 с. - (Специальность «Архитектура»). — ISBN 5-274-00009-6. Трусаў, А. А. Акно / А. А. Трусаў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 31. — ISBN 5-85700-077-7. Спасылкі