Салавецкі манастыр — стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр Рускай праваслаўнай царквы, размешчаны на Салавецкіх астравах у Белым моры.
Паўстаў у 1420—1430-я гады, адбудаваны ў камені працамі св. Філіпа (Калычова), у дапятроўскі час лічыўся сярод найбуйнейшых землеўладальнікаў дзяржавы. У 1669—1676 гг. абложаны царскімі войскамі як адзін з агменяў супраціву ніканіянскім пераўтварэнням.
Пры савецкай уладзе на тэрыторыі манастыра дзейнічаў першы ў краіне , будынкі планамерна руйнаваліся. 25 кастрычніка 1990 года Свяшчэнны Сінод пастанавіў вярнуць да жыцця Спаса-Праабражэнскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.
У 1992 годзе комплекс помнікаў быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у 1995 годзе — у Дзяржаўны звод асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт манастыра Спаса-Праабражэнскі Салавецкі стаўрапігіяльны манастыр. Навукова-гістарычны аддзел Салавецкі манастыр на сайце Arhit.ru — Архітэктура і традыцыі
Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1429 годзе Катэгорыя:Аб’екты на банкнотах Катэгорыя:Руская архітэктура XVI стагоддзя Катэгорыя:Мужчынскія манастыры Катэгорыя:Крэпасці Расіі Катэгорыя:Салавецкія астравы Катэгорыя:Гістарычныя музеі Расіі Катэгорыя:Храмы Праабражэння Катэгорыя:Манастыры Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Манастыры Расіі Катэгорыя:Колішнія турмы Катэгорыя:Аб’екты на марках