Сцепанаван () — горад у цэнтры марза Лары ў Арменіі.
Горад названы імем Сцяпана Георгіевіча Шаўмяна.
Геаграфія Размешчаны на рацэ Дзорагет на поўнач ад Базумскага хрыбта на Ларыйскім плато. Адлегласць да Ерэвана - 144 км, да Ванадзора - 30 км.
Клімат Сярэдняя тэмпература студзеня роўная -4,2 °C, ліпеня — 16,7 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 683 мм.
Вядомыя асобы Юрый Іванавіч Раманаў (нар. 1949) — беларускі архітэктар. Мікалай Мікалаевіч Чуркін (1869—1964) — беларускі кампазітар.
Спасылкі
Інфармацыйны сайт пра горад Сцепанаван Сайт мэрыі горада Сцепанаван Профіль на geonames Профіль на World Gazetteer
Катэгорыя:Гарады Арменіі Катэгорыя:Населеныя пункты марза Лары