Крушына (Frangula) — род кветкавых раслін сямейства крушынавых.
Батанічнае апісанне
Лістападныя, зрэдку вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце чаргаванае, простае. Кветкі дробныя, двухполыя ў пазушных паўпарасоніках або пучках. Плод касцянкападобны, сакаўны. Характэрна наяўнасць на адной галінцы кветак, завязі і спелых пладоў.
Арэал
Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. На Беларусі 1 дзікарослы від — ; 4 інтрадукаваныя: , , , .
Віды Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 34 віда:
. Шырока распаўсюджаны ў Еўразіі куст (часам невялікае дрэва). Лекавая расліна.
. Заходняя частка Паўночнай Амерыкі.
. Кітай, Карэя, Японія.
. Закаўказзе, Іран.
. Паўночнаамерыканская расліна, адзін з найбольш буйных прадстаўнікоў роду (дасягае ў вышыню 15 м). Лекавая расліна.
. Сустракаецца ў гарах Заходняй Еўропы.
Яшчэ пяць відавых назваў гэтага роду ў The Plant List (2013) маюць статус unresolved name, гэта значыць адносна іх нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых відаўFrangula // The Plant List (2013). Version 1.1..
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і фарбавальныя расліны. Драўніна ідзе на такарныя вырабы.
Літаратура
Катэгорыя:Крушынавыя