Крызіс ( — рашэнне, паваротны пункт) — пераварот, час пераходнага стану, пералом, стан, пры якім існуючыя сродкі дасягнення мэтаў робяцца неадэкватнымі, у выніку чаго ўзнікаюць непрадказальныя сітуацыі і праблемы.

Крызіс праяўляе схаваныя канфлікты і дыспрапорцыі. Яркі прыклад крызісу - рэвалюцыя. Можа разглядацца як феномен (нешта непазнавальнае), эканамічны фактар (умова дзейнасці), палітычная, сацыялагічная і эканамічная катэгорыя.

Эканамічны крызіс

Эканамічны крызіс выяўляецца ў парушэнні раўнавагі паміж попытам і прапановай на тавары і паслугі. У пабудаванай на канкурэнцыі эканоміцы пасродкам крызісу адбываецца масавая селекцыя эфектыўных уласнікаў. Крызіс можа абнавіць ідэалагічныя, палітычныя ўмовы, эліты і інш.

Крызісам можна назваць сітуацыю, калі:

у выніку функцыянавання мае месца шкода; немагчыма працяг функцыянавання ў рамках ранейшай мадэлі; неадкладна патрабуецца прыняцце рашэння; з'яўляецца шанец на абнаўленне.

Фінансавы крызіс

Да рэзкага падзення курсаў фінансавых актываў часцяком прыводзіць «перагрэў эканомікі» - сітуацыя, калі рост фіктыўнага капіталу значна апярэджвае рост капіталу рэальнага. Пераацэнка стратэгій зберажэння і звязаны з ёю крызіс ліквіднасці адбываецца лавінападобна, змушаючы звяртацца да санацыi ў маштабах усёй эканомікі. Фінансавы крызіс 2011 года ў Беларусі

Гл. таксама Сусветны энергетычны крызіс (2021—2022)

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.505

Катэгорыя:Бяспека Катэгорыя:Міжнародныя адносіны Катэгорыя:Стратэгічны менеджмент Катэгорыя:Крызісы